Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў пачынаецца сёння ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
Датэрміновае галасаванне пройдзе з 20 па 24 лютага. Прагаласаваць можна з 12.00 да 19.00. Участкі працуюць без перапынку на абед.
Як паведамлялася раней, у Беларусі створана 5411 участкаў для галасавання. На галоўнай старонцы афіцыйнага сайта ЦВК Беларусі запушчаны сэрвіс па пошуку ўчастка для галасавання, а ў раздзеле, прысвечаным бягучай выбарчай кампаніі, размешчаны адрасы і тэлефоны ўсіх тэрытарыяльных, акруговых і ўчастковых выбарчых камісій.
У Мінску выбаршчыкі атрымаюць па два бюлетэні: па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў і па выбарах дэпутата Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.
У абласных і раённых цэнтрах - па тры бюлетэні: па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў, па выбарах дэпутата абласнога Савета дэпутатаў, па выбарах дэпутата гарадскога або раённага Савета дэпутатаў.
У сельскай мясцовасці выбаршчыкі атрымаюць па чатыры бюлетэні: па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў, па выбарах дэпутата абласнога Савета дэпутатаў, па выбарах дэпутата раённага Савета дэпутатаў і па выбарах дэпутата сельскага або пасялковага Савета дэпутатаў.
Адзіны дзень галасавання пройдзе 25 лютага. Участкі для галасавання будуць працаваць з 08.00 да 20.00.-0-