Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
12.06.2023

Школы Беларусі пачынаюць прыём дакументаў у першыя класы

Школы Беларусі пачынаюць прыём дакументаў у першыя класы, паведамляе БЕЛТА.

Прымаць дакументы для залічэння ў першыя клсы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі дзяцей, якія пражываюць у мікрараёне школы, будуць па 15 жніўня. Пры наяўнасці свабодных месцаў для залічэння першакласнікаў, якія не пражываюць у мікрараёне школы, дакументы могуць быць пададзены з 16 па 28 жніўня.

У школу прымуць дзіця, якое дасягнула на пачатак навучальнага года 6 гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў першакласніка могуць залічыць і ў больш познім узросце. Таксама па заяве аднаго з бацькоў і пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета ў 1 клас можа трапіць і пяцігодка, але з умовай, што шэсць дзіцяці споўніцца ў бягучым каляндарным годзе.

Бацькі будучага першакласніка павінны прадставіць у школу заяву на імя дырэктара, пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, даведку аб здароўі, заключэнне ЦКРНіР аб праграме навучання (пры яго наяўнасці).

Залічэнне вучняў у 1-я класы ажыццяўляецца да 31 жніўня.

Больш падрабязная інфармацыя, напрыклад, пра мікрараён, які адносіцца да школы, парадак прыёму дакументаў у першыя класы, у тым ліку і на свабодныя месцы, размешчана на афіцыйных сайтах устаноў адукацыі.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi