Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
03.06.2021

Урад вызначыў, як будуць выглядаць біяметрычныя дакументы

Савет Міністраў прыняў пастанову нумар 297 ад 31 мая 2021 года "Аб формах бланкаў біяметрычных дакументаў і іх апісанні", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Прававым актам устаноўлены формы бланкаў біяметрычных дакументаў, якія засведчваюць асобу, у выглядзе пластыкавай смарт-карткі з інтэгральнай мікрасхемай, што змяшчае электронны сродак біяметрычнай ідэнтыфікацыі і крыптаграфічны токен аўтэнтыфікацыі; для выезду з Беларусі або ўезду ў краіну - у выглядзе пашпартнай кніжкі з інтэгральнай мікрасхемай, што змяшчае электронны сродак біяметрычнай ідэнтыфікацыі.

Да першага віду дакументаў адносяцца ідэнтыфікацыйная картка грамадзяніна Беларусі, біяметрычнае пасведчанне на права жыхарства замежнага грамадзяніна і асобы без грамадзянства. Да другога - біяметрычны пашпарт грамадзяніна Беларусі, а таксама службовы і дыпламатычны пашпарты, праязны дакумент.

Прававы акт распрацаваны ў адпаведнасці з указам ад 16 сакавіка 2021 года нумар 107 "Аб біяметрычных дакументах".

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI