Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
21.04.2020

Увод жылля ў Беларусі ў I квартале павялічыўся на 9,7 працэнта

У Беларусі ў I квартале 2020 года ўведзена ў эксплуатацыю 956,4 тыс. кв.м жылля. Гэта на 9,7 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 10,7 тыс. новых кватэр.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 332,2 тыс. кв.м, або 34,7 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.

З агульнай колькасці ўведзенага жылля для чаргавікоў з выкарыстаннем дзяржпадтрымкі пабудавана 243,9 тыс. кв.м.

Для шматдзетных сем'яў уведзена 152,8 тыс. кв.м жылля.

У сельскіх населеных пунктах уведзена 295,9 тыс. кв.м жылля, або 30,9 працэнта ад агульнага ўводу па краіне.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI