Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
03.11.2025

Зацверджаны мэтавыя паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2026 год

 
Фота з архіва
Фота з архіва
3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 лістапада падпісаў указ нумар 386, якім зацверджаны мэтавыя паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2026 год. Дакумент прыняты ў мэтах стварэння ўмоў для ўстойлівага росту эканомікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Пералік паказчыкаў адпавядае патрабаванням, што прад'яўляюцца да работы Нацыянальнага банка і банкаўскай сістэмы ў цэлым, - садзейнічанне эканамічнаму росту разам з падтрыманнем цэнавай і фінансавай стабільнасці.

Указам устаноўлены наступныя паказчыкі:

- прырост спажывецкіх цэн - не больш за 7 працэнтаў;

- міжнародныя рэзервовыя актывы - не менш за $9,2 млрд (важнейшы індыкатар эканамічнай бяспекі краіны і яе фінансавай устойлівасці);

- доля неабслугоўваемых актываў банкаў у актывах, схільных да крэдытнай рызыкі, - не больш за 10 працэнтаў (ўтрыманне такога ўзроўню забяспечыць стабільнасць усёй банкаўскай сістэмы);

- каэфіцыент даступнасці аўтаматызаваных сістэм удзельнікаў плацежнага рынку Рэспублікі Беларусь, з дапамогай якіх забяспечваецца правядзенне разліковых аперацый, - не ніжэй за 99,8 працэнта;

- прырост аб'ёму інвестыцыйнага фінансавання - не менш за 13 працэнтаў (для забеспячэння падтрымкі інвестыцыйнага крэдытавання).-0-
X