Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Астраўчанка Ніна Герман: «Раёнка» павінна існаваць!»

18.11.2025
Астраўчанка Ніна Герман: «Раёнка» павінна існаваць!»
 «Раёнка» павінна існаваць!» – у гэтым пераканана пастаянная чытачка «Астравецкай праўды» Ніна Герман. 

– Даўно і пастаянна выпісваю нашу газету. Яна цікавая і захапляльная для любой аўдыторыі – дзеці, дарослыя, пенсіянеры знойдуць штосьці для сябе. Ведаю, выданне любіць уся Астравеччына, яго цэняць і заўсёды чакаюць у сваіх паштовых скрынях, – гаворыць жанчына. – У «раёнцы» ёсць што пачытаць, шмат публікацый прымушаюць задумацца. Мне падабаецца ўсё: і палітыка, і эканоміка, і нават рэклама. З задавальненнем чытаю ўспаміны жыхароў, расповеды пра школы, матэрыялы пра атамную станцыю і пра развіццё Астраўца і раёна. Усё, пра што пішуць, цікава і жыццёва. Ні адной старонкі не абмінаю, калі атрымліваю свежы нумар. Калісьці і сама трапіла ў газету: раней любіла кветкі вырошчваць – тады і «засвяцілася» са сваім захапленнем.

– Не магу чагосьці параіць «раёнцы», бо яна мяне цалкам задавальняе. Галоўнае маё пажаданне – каб газета існавала і тыраж яе не зніжаўся. Разумею, што веянні часу і мабільныя тэхналогіі ўносяць свае карэктывы і ў работу рэдакцыі, але, упэўнена, яны не моцна змяншаюць колькасць чытачоў. Я ўжо некалькі гадоў на пенсіі і не паспяваю сачыць за сучаснымі навінкамі – затое менавіта журналісты «Астравецкай праўды», аператыўныя і маладзейшыя, рухаюць усё новае да нас. А нам прыемна! – дадае Ніна Герман
Текст: Светлана Фёдорова
Фото: Светлана Фёдорова
© Астравецкі раённы выканаўчы камітэт, 2025.