Бібліятэкары зрабілі гэты дзень сапраўдным святам, дзе кожны змог не толькі добра правесці час, але і навучыцца чамусьці новаму і карыснаму.
Спачатку ўдзельнікі прайшлі інструктаж па тэхніцы бяспекі. Яны паўтарылі асноўныя правілы паводзін на кухні і даведаліся пра тое, як карыстацца вогнетушыцелем у выпадку пажару.

Затым маладым людзям паказалі відэаролік «Салодкая выпечка хуткага прыгатавання» і прадставілі тэматычную кніжную выставу. А потым іх чакаў кулінарны майстар-клас. Магчымасць уласнаручна прыгатаваць дэсерт стала самай творчай і цікавай часткай сустрэчы. Пад кіраўніцтвам настаўнікаў-бібліятэкараў прысутныя стварылі свае кулінарныя шэдэўры, якія сталі салодкім сімвалам дня.



Сустрэча даказала, што бібліятэка – гэта не толькі святло кніг, але і прастора для цёплых сустрэч, набыцця новых навыкаў і сацыялізацыі, дзе кожны можа адчуць сябе часткай вялікай супольнасці.