Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дырэктарам Цэнтра культуры і народнай творчасці прызначылі Таццяну Калтан

11.11.2025
Дырэктарам Цэнтра культуры і народнай творчасці прызначылі Таццяну Калтан
 Таццяна Калтан узначаліла Цэнтр культуры і народнай творчасці. На гэтай пасадзе яна змяніла Ангеліну Навасельскую, якая стала кіраўніком сектара культуры Астравецкага райвыканкама. 

Таццяна Уладзіславаўна нарадзілася ў Варнянах, вучылася ў мясцовай школе, атрымала вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка па спецыяльнасці «педагогіка і методыка пачатковага навучання».

Працоўную дзейнасць пачынала ў 1995 годзе настаўнікам пачатковых класаў у роднай школе. У 2004-м стала намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Варонскай базавай школы. З 2005-га па 2016-ты Таццяна Калтан працавала намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце НПК «Варнянскі яслі-сад – сярэдняя школа». З 2016 года да нядаўняга часу кіравала сацыяльна-педагагічным цэнтрам Астравецкага раёна.

– Глыбока перакана у важнасці сферы культуры для грамадства: работнікі гэтай галіны дораць людзям непаўторныя імгненні радасці, духоўна ўзбагачаюць і прыносяць у жыццё кожнага незабыўнае свята, – адзначыла Таццяна Уладзіславаўна. – Нягледзячы на 30-гадовы стаж у педагогіцы, новы прафесійны накірунак мяне не палохае.

Астравецкая прауда

© Астравецкі раённы выканаўчы камітэт, 2025.