Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Як на Астравеччыне прайшла акцыя “Дай лесу новае жыццё”

04.11.2025
Як на Астравеччыне прайшла акцыя “Дай лесу новае жыццё”
 


Лічыцца, што пры правільным вядзенні лясной гаспадаркі магчыма бясконцае лесакарыстанне. А самае галоўнае ў такой справе – пасадка маладых дрэў. На Астравеччыне ў межах добраахвотнай рэспубліканскай акцыі “Дай лесу новае жыццё” гэта зрабіла каля 300 чалавек.

 

Нагадаю, што кампанія па аднаўленні галоўнага багацця нашай краіны праходзіла ў 2-гі раз. Старт добрай справе летась даў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Сёлета ініцыятыву прымеркавалі да Года добраўпарадкавання і аднаўленню пашкоджаных стыхіяй лясоў.


Як паведаміў намеснік дырэктара Астравецкага вопытнага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Сяргей Шарэйка, падчас акцыі ў раёне пасаджана 1,5 га новых лясоў, дапоўнена – 15 га. Акрамя гэтага, актывісты збіралі смецце.


Найбольш актыўнымі ўдзельнімі акцыі сталі ваеннаслужачыя вайсковай часці 7434 сумесна з выхаванцамі ваенна-патрыятычнага клуба “Адзінства”, супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў з малодшымі сябрамі з клуба “Прарыў”, прадстаўнікі следчага камітэта , пракуратуры, суда, раёна газазабеспячэння, электрасетак, прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Астравецкім раёне, актывісты школьнага лясніцтва “Лесавічок” Варнянскай СШ і афіцэры і курсанты вучэбнага цэнтра Інстытута пагранічнай службы.

– Мы ўдзячны кожнаму, хто выказаў жаданне і знайшоў час, каб далучыцца да нашай акцыі, – працягнуў Сяргей Шарэйка. – Упэўнены, што астраўчане і жыхары нашага раёна і надалей будуць актыўна ўдзельнічаць у шматлікіх экалагічных ініцыятывах і акцыях па добраўпарадкаванні і азеляненні роднага краю.



#ЧистоПоГродненски


Фота з архіва лясгаса

Текст: Алёна Ганулич

© Астравецкі раённы выканаўчы камітэт, 2025.