Як зменіцца кінаканцэртная зала «Астравец»
30.10.2024
Актыўнымі тэмпамі ідуць работы па рэканструкцыі кінаканцэртнай залы «Астравец».
Будынак, пабудаваны ў 1978 годзе, аднойчы ўжо перажыў капітальны рамонт – і на той час адпавядаў усім патрабаванням.
– Гэта быў невялікі прамавугольны будынак з вялікім цокальным паверхам, залай для гледачоў на 404 месцы і памяшканнем для пасяджэнняў, – гаворыць намеснік старшыні райвыканкама Віктар Зелянко.
– Сур’ёзная праблема, якую дапаможа вырашыць рэканструкцыя, – недахоп памяшканняў для артыстаў, склада для бутафорыі, месца для гурткова-студыйнай дзейнасці і неабходных тэхнічных памяшканняў. Зменіцца і зала для гледачоў: хоць колькасць месцаў і зменшыцца да 298, аднак гэта дапаможа стварыць больш камфортныя ўмовы праз павелічэнне адлегласці паміж крэсламі да 54 сантыметраў і іх памеры.
Звонку да будынку дабудуецца лесвіца незвычайнай паўавальнай формы, якая «павядзе» да адміністрацыйных памяшканняў, што размесцяцца на 2-м паверсе.
Прадугледжана праектам рэканструкцыі і стварэнне
безбар’ернага асяроддзя з пандусам і платформай-пад’ёмнікам у фае.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.