Асабісты прыём грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам Астравецкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя:
| Пасада | Дзень і час прыёму | Месца ажыццяўлення прыёму | 
| Начальнік | першая серада месяца | г.Астравец | 
Заўвага:
 Папярэдні запіс на прыём і кансультаванне грамадзян ажыццяўляецца па тэл. 75-9-67
Астравецкая райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з'яўляецца структурным падраздзяленнем абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і тэрытарыяльным органам Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
 Галоўнымі задачамі райінспекцыі з'яўляюцца:
 - дзяржаўны кантроль у галіне аховы навакольнага асяроддзя;
 - дзяржаўнае рэгуляванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў;
 - каардынацыя дзейнасці ў галіне забеспячэння экалагічнай бяспекі, аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў іншых дзяржаўных органаў i  арганiзацый;
- забеспячэнне дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і грамадзян інфармацыяй аб стане і забруджванні навакольнага асяроддзя, прымаемых мерах па яе ахове і аздараўленні, арганізацыя прапаганды экалагічных ведаў, удзел у стварэнні сістэмы экалагічнай асветы, адукацыі і выхавання, узаемадзеянне з грамадскімі арганізацыямі (аб'яднаннямі).