Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Беларускія гандбалісткі згуляюць з расіянкамі на турніры ў Маскве

01.03.2024
Беларускія гандбалісткі згуляюць з расіянкамі на турніры ў Маскве

Гандбалісткі жаночай зборнай Беларусі сёння ў Маскве прымуць старт у розыгрышы Кубка дружбы - 2023, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сваім першым паядынку на паркеце спарткомплексу "Дынама" падапечныя Аляксандра Сыцько сустрэнуцца з другой зборнай Расіі, заўтра матч з галоўнай расійскай камандай, а 3 сакавіка заключны паядынак з гандбалісткамі кітайскага клуба "Фенікс".

Да спаборніцтваў у расійскай сталіцы рыхтаваліся 24 гандбалісткі:

варатары - Юлія Кунцэвіч, Валянціна Вайтулевіч (абедзве - "Лада", Тальяці, Расія), Настасся Макаранка ("Гомель"), Юлія Грацкевіч (без клуба);

палявыя ігракі - Яна Сотнікава, Юлія Іванчыкава, Яніна Елісеева, Ульяна Марціновіч, Лілія Арцюховіч, Дар'я Вакуліч (усе - "БНТУ-БелАЗ", Мінская вобласць), Алёна Данілевіч, Хрысціна Скрыпак (абедзве - "Гомель"), Таццяна Паграбіцкая, Дзіяна Бярынчык, Настасся Сівуха, Сняжана Сняжко (усе - "Вікторыя-Бярэсце", Брэст), Ганна Рабчанка ("Гараднічанка", Гродна), Ганна Ждановіч, Дар'я Шыбаловіч (абедзве - РДВАР, Мінск), Ірына Мокат ("Лада", Тальяці, Расія), Валерыя Гутава ("Растоў-Дон", Расія), Настасся Кулак (ЦСКА, Масква), Марыя Канавал ("Дунарэя", Брыэла, Румынія), Дзіяна Ільіна ("Глорыя", Бузэу, Румынія).

Гэты турнір праводзіцца другі раз, у мінулым годзе зборная Беларусі заняла другое месца, уступіўшы ў фінале камандзе Расіі з лікам 27:37.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

© Астравецкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.