Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

"Сэрца зямлі маёй": фотаработы Аляксандра Ласмінскага прадстаўлены на выставе ў Мінску

17.09.2024

Выстава работ беларускага фатографа Аляксандра Ласмінскага "Сэрца зямлі маёй", прысвечаная Дню народнага адзінства, адкрылася сёння ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначаюць арганізатары, за апошнія гады адной з самых перспектыўных сфер дзейнасці ў Беларусі стала турыстычная галіна. "Ветлівасць і гасціннасць мясцовых жыхароў, развітая інфраструктура, уражальныя помнікі архітэктуры і маляўнічая прырода штогод прыцягваюць да нас сотні і тысячы гасцей з-за мяжы, а таксама садзейнічаюць развіццю ўнутранага турызму. Не апошнюю ролю тут адыгрывае беларускае мастацтва. Яркім прадстаўніком айчынных фотамастакоў з'яўляецца Аляксандр Ласмінскі, які прадаставіў для экспазіцыі свае фатаграфіі найбольш самабытных і запамінальных прыродных пейзажаў, мясцін і помнікаў культуры Беларусі", - падкрэслілі ў бібліятэцы.

Член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Ірына Луканская звярнула ўвагу на сімвалічнасць старту экспазіцыі напярэдадні Дня народнага адзінства. "Гэта выдатнае свята вельмі важнае для Беларусі, якое, упэўнена, зойме дастойнае месца ў плеядзе галоўных свят краіны. Год, які мпрайшоў пасля выбараў, паказаў нашы моцныя і слабыя бакі. Наперадзе нас чакае вялікая работа: мы не павінны каму-небудзь дазволіць заняволіць нашу краіну, раздзяліць нас па нацыянальнасці, рэлігіі, - сказала яна. Хачу выказаць вялікую ўдзячнасць Прэзідэнцкай бібліятэцы за тое, што аператыўна адгукнуліся арганізаваць такое мерапрыемства, якое яшчэ раз даказвае: разам мы сіла, калі мы адзіныя, то непераможныя".

З дапамогай гэтай выставы можна ацаніць, наколькі людзі клапоцяцца аб сваёй радзіме, аб яе чысціні і парадку. Асаблівую ўвагу ў сваёй творчасці Аляксандр Ласмінскі ўдзяляе Гродна і Гродзенскай вобласці. Многія жыхары горада ведаюць яго як нязменнага кіраўніка папулярнага фотаклуба "Гродна", дэпутата гарадскога савета, на пасаду якога ён выбіраўся тройчы, і нават аўтара песні "Гродна - горад мой". У 2019 годзе за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё культуры і мастацтва Аляксандр Ласмінскі быў унесены ў Кнігу славы горада Гродна. Мэта экспазіцыі - прыцягнуць увагу да рэгіёна. Публіку запрашаюць убачыць адлюстраваныя на здымках архітэктурныя помнікі, беларускі фальклор, культуру заходняга рэгіёна.

"Я шчаслівы і крануты цеплынёй, з якой мяне сустрэлі ў адной з галоўных бібліятэк краіны. Радуюся, што фатаграфіі, прадстаўленыя тут, добра глядзяцца сярод кніжнага багацця. Стварэнне экспазіцыі ішло ад сэрца. Для беларуса няма важней за месца, дзе ён нарадзіўся, - гэта генетычны код, які за мяжой могуць і не зразумець. Мы заўсёды будзем адданыя і верныя сваёй зямлі, любіць яе і рабіць усё, каб яна станавілася лепшай і прыгажэйшай", - падзяліўся Аляксандр Ласмінскі.

З адкрыццём выставачнага праекта аўтара павіншавала намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч. "Аляксандр Ласмінскі - творчы чалавек, які ўнёс вялікі ўклад у нацыянальную журналістыку і кнігавыданне. З дапамогай яго здымкаў можна па-новаму адкрыць Беларусь, адчуць малую радзіму. Такія вынікі могуць быць толькі ў тых, хто шчыра любіць і шануе сваю краіну, хто можа не толькі ўбачыць у звычайных, здавалася б, краявідах нешта большае, чым прыгожая прырода, але і асэнсаваць веліч Беларусі", - падкрэсліла яна.

Выстава арганізавана і праводзіцца пры падтрымцы Гродзенскага гарвыканкама.

Аляксандр Ласмінскі - беларускі фатограф, тэлевядучы і краязнавец, заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў, акадэмік Еўразійскай акадэміі тэлебачання і радыё, кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага фотаклуба "Гродна". Сярод дзяржаўных узнагарод Аляксандра Ласмінскага - медаль імя Францыска Скарыны (2011), нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "За ўклад у развіццё культуры Рэспублікі Беларусь" (2012), Ганаровая грамата Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь" за асабісты ўклад у развіццё нацыянальнага тэлебачання і радыёвяшчання ў Беларусі" (2013) і нагрудны знак "Выдатнік тэлебачання і радыё Беларусі" (2015).-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

 

© Астравецкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.