Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях будуць браць збор за перасячэнне граніцы на машыне

01.02.2024
У Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях будуць браць збор за перасячэнне граніцы на машыне

У Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях з 1 лютага будуць браць збор за перасячэнне граніцы на машыне ў пунктах пропуску. Гэта прадугледжана рашэннямі абласных саветаў дэпутатаў, паведамляе БЕЛТА.

Збор уводзіцца да 1 студзеня 2025 года. Яго стаўка складзе 1 базавую велічыню (1 БВ - Br37).

Шэраг катэгорый грамадзян вызвалены ад выплаты збору ў розных рэгіёнах, у тым ліку прадстаўнікі дзяржорганаў, якія накіроўваюцца ў службовыя камандзіроўкі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія прыбылі ў Беларусь па запрашэнні дзяржорганаў, грамадзяне, якія наведваюць нашу краіну па бязвізавым рэжыме на час "Славянскага базару ў Віцебску".

Пра поўны спіс вызваленых ад выплаты збору і неабходных дакументаў для пацвярджэння свайго статусу можна даведацца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

© Астравецкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.