Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі, пройдзе ва ўсіх школах Беларусі 7 і 8 мая

07.05.2024
Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі, пройдзе ва ўсіх школах Беларусі 7 і 8 мая

Ва ўсіх школах Беларусі 7 і 8 мая пройдзе адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства адукацыі.

Месцам правядзення ўрока стануць музеі ўстаноў адукацыі, музейныя пакоі, бібліятэкі. Памяшканні, у якіх пройдуць заняткі, аформяць тэматычнымі выставамі кніг, дзіцячага малюнка і інш. Праграма адзінага ўрока распрацавана для трох узроставых катэгорый: 1-4-х, 5-8-х і 9-11-х класаў.

У час інфармацыйнай гадзіны дзецям раскажуць, што Беларусь адной з першых прыняла на сябе масіраваны ўдар фашысцкіх захопнікаў, стаўшы арэнай самых буйных бітваў. Першымі наступленне ворага адбівалі пагранічнікі і перадавыя падраздзяленні войскаў прыкрыцця. Варожая авіяцыя бамбіла чыгуначныя вузлы, аэрадромы, а таксама такія гарады, як Брэст, Гродна, Ваўкавыск, Баранавічы і іншыя. Пасля пачатку акупацыі ў Беларусі разгарнулася небывалае па сваёй масавасці і ўпартасці супраціўленне ворагу. Галоўнай формай усенароднай барацьбы стаў партызанскі рух, у якім за гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічалі больш за 370 тыс. партызан, звыш 70 тыс. чалавек налічвала антыфашысцкае падполле.

У час адзінага ўрока, прысвечанага Дню Перамогі, школьнікі будуць разважаць, што такое гераізм, дзе яго вытокі, чаму так важна менавіта цяпер беражліва захоўваць памяць аб учынках пакалення пераможцаў. Пазнавальнай стане і віктарына "Помнікі гераічным і трагічным падзеям Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі". Акрамя таго, педагогі прапануюць вучням зрабіць паштоўкі "Мы памяці верныя". У іх аснове будзе голуб як сімвал міру.

На заканчэнне ўрока дзеці абмяркуюць удзел у рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі "Вялікай Перамозе - 80!", якая праводзіцца ва ўстановах адукацыі краіны ў ходзе святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Яна накіравана на захаванне гістарычнай памяці і ўвекавечанне подзвігу беларускага народа. Акцыя прадоўжыцца па май 2025 года.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

© Астравецкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.