Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Больш за 13,5 тыс. жыхароў Еўрасаюза наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года

17.01.2023
Больш за 13,5 тыс. жыхароў Еўрасаюза наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года

З 1 студзеня ў бязвізавым парадку ў нашу краіну ўехалі больш за 13,5 тыс. жыхароў Еўрасаюза, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Паводле інфармацыі ведамства, з 1 студзеня ў Беларусь прыбылі 9 966 грамадзян Літвы, 1822 грамадзяніны і 462 неграмадзяніны Латвіі, а таксама 1329 грамадзян Польшчы. Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму для жыхароў суседніх краін ЕС у Беларусь уехала 398 565 замежных грамадзян: 258 229 грамадзян Літвы, 27 341 неграмадзянін і 89 956 грамадзян Латвіі, а таксама 23 039 грамадзян Польшчы.

Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

© Астравецкі раённы выканаўчы камітэт, 2023.