Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

БРСМ расказаў, як адзначыць 20-годдзе маладзёжнай арганізацыі

06.09.2024
БРСМ расказаў, як адзначыць 20-годдзе маладзёжнай арганізацыі

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі 6 верасня адзначае 20-годдзе з дня стварэння маладзёжнай арганізацыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"БРСМ збярэ сваіх сяброў з розных куткоў краіны ў Мінскім гарадскім палацы культуры на святочны хранограф "БРСМ: Учора. Сёння. Заўтра", прысвечаны юбілею арганізацыі, - расказаў другі сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Прохараў. - Прывітальныя адрасы ад кіраўніцтва краіны і ганаровых гасцей, узнагароды лепшым, творчыя віншаванні ад любімых артыстаў, маладзёжных калектываў і выканаўцаў - усё гэта і шмат іншага стане часткай нашага святочнага мерапрыемства".

Перад пачаткам хранографа на адкрытай пляцоўцы і ў фае Палаца культуры разгорнецца маштабная інтэрактыўная выстаўка дасягненняў абласных арганізацый БРСМ за два дзесяцігоддзі. "Можна будзе ўбачыць узнагароды, атрыбутыку, кадры хронікі, адбудзецца прэзентацыя праектаў, можна будзе азнаёміцца з дзейнасцю студэнцкіх і маладзёжных атрадаў аховы правапарадку. Тут жа можна будзе даведацца пра гісторыю развіцця маладзёжнага руху, паразмаўляць з пераможцамі праектаў БРСМ "100 ідэй для Беларусі", "Валанцёр года", "Уладар сяла", "Пачынаючы фермер", - адзначыў другі сакратар ЦК БРСМ. - Потым мерапрыемствы перамесцяцца ў Лошыцкі парк, дзе святочны хранограф прдоўжыць аднайменны опэн-эйр з фестывалем беларускіх студэнцкіх атрадаў, эмацыянальным выступленнем харызматычных артыстаў маладзёжнай кавер-групы і салютам".

Акрамя таго, у Лошыцкім парку будуць прадстаўлены інтэрактыўныя пляцоўкі, прысвечаныя Году гістарычнай памяці, працоўным праектам БСА - "Атлант-2022", "Трактарабудаўнік-2022", УМБ "Горад маладосці", дзейнасці пярвічных арганізацый БРСМ на прадпрыемствах і ва ўстановах вышэйшай адукацыі.

У 2002 годзе ў жыцці беларускай моладзі адбылася важная падзея: дзве магутныя арганізацыі - Беларускі саюз моладзі (БСМ) і Беларускі патрыятычны саюз моладзі (БПСМ) аб'ядналіся ў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Ля вытокаў стварэння БРСМ стаяў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Выступаючы перад дэлегатамі 38-га аб'яднальнага з'езда БСМ і БПСМ, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што магутная аб'яднаная маладзёжная арганізацыя павінна стаць адной з апор нашага грамадства. Менавіта гэты тэзіс Прэзідэнт Беларусі абазначыў 30 жніўня 2022 года на нарадзе па законапраектах аб грамадзянскай супольнасці, дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў. Мэта БРСМ - стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванай на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

© Астравецкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.