Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Брыло: рэканструкцыя меліярацыйных сістэм дасць магчымасць павялічыць ураджайнасць сельгаскультур у 1,3-3 разы

05.04.2024
Брыло: рэканструкцыя меліярацыйных сістэм дасць магчымасць павялічыць ураджайнасць сельгаскультур у 1,3-3 разы

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэканструкцыя меліярацыйных сістэм дасць магчымасць павялічыць ураджайнасць сельгаскультур у 1,3-3 разы. Аб гэтым расказаў карэспандэнту БЕЛТА міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, каменціруючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

"Усяго па краіне ў 2022 годзе праведзены меліярацыйныя мерапрыемствы на плошчы 57,3 тыс. га. З іх рэканструкцыя меліярацыйных сістэм прайшла на плошчы 29,9 тыс. га (гэта на 3 працэнты больш, чым было запланавана), а культуртэхнічная меліярацыя - на плошчы 27,4 тыс. га, што на 5 працэнтаў больш, чым было запланавана. Такім чынам, планы былі выкананы ўсімі рэгіёнамі", - адзначыў міністр.

Як расказаў Ігар Брыло, у ходзе фінансавання меліярацыйных мерапрыемстваў 2023 года будуць праведзены работы па аднаўленні меліярацыйных сістэм на плошчы 110 тыс. га (павелічэнне ў 4 разы адносна 2021 года).

"Паводле ацэнкі вучоных, пры рэканструкцыі меліярацыйных сістэм на плошчы каля 110 тыс. га, а таксама выкананні землекарыстальнікамі патрабаванняў тэхналагічных рэгламентаў вырошчвання сельгаскультур, распрацаваных у НАН Беларусі, будзе забяспечана павелічэнне іх ураджайнасці ў 1,3-3 разы ў залежнасці ад зыходнай ступені зносу сістэм. У выніку дадатковы ўраджай за пяць гадоў складзе каля 10 млн ц кармавых адзінак. У эквіваленце гэта прыблізна 1 млн т малака", - растлумачыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання.

Ён дадаў, што, праводзячы мэтанакіраваную работу ў галіне меліярацыі зямель і іх адказнага выкарыстання, ёсць усе падставы атрымліваць з кожнага гектара на раллі 50-52 ц кармавых адзінак, а з лугапашавых - 30-32 ц кармавых адзінак.

БЕЛТА - Навiны Беларусi

© Астравецкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.