Акция "Неделя леса" стартует 28 марта
17.03.2025
Сёлета традыцыйная добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу – 2020» пройдзе з 28 сакавіка па 4 красавіка.
Лесаводы вырашылі прысвяціць яе Году малой радзімы і
75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Галоўная мэта гэтага экалагічнага мерапрыемства – папулярызацыя беражлівых адносінаў да галоўнага багацця нашай краіны – лесу.
Кожнай вясной сотні нераўнадушных да прыроды роднага краю людзей садзяць лес і прыбіраюць яго ад смецця. Жыхары і госці Астравеччыны – не выключэнне.
Астравецкі лясгас возьме на сябе клопат пра пасадачны матэрыял, прылады працы і падвоз – і запрашае ўсіх ахвочых паўдзельнічаць у «Тыдні лесу».
Калі вы вырашылі зрабіць уклад у прымнажэнне лясоў Астравеччыны, звяжыцеся з рабочай групай лясгаса па тэлефонах:
78-7-94,
78-7-79.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич