Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Акция "Память" прошла сегодня в Островце в 4 часа утра

22.06.2024
Акция

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа у сімвалічны час – на світанку -- да помніка савецкім воінам і партызанам з лампадкамі прыйшлі актывісты БРСМ, каб ушанаваць памяць вызваліцеляў і ўраджэнцаў Астравеччыны, якія не вярнуліся з франтоў.



-- Сёння мы ўспамінаем не толькі воінаў, якія цаной уласнага жыцця абаранялі сваю Радзіму, але ўсіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нястач, -- нагадала моладзі пра сэнс памятнай даты першы сакратар Астравецкага райкама БРСМ Віялета Алексеявец. – На світанку 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія напала на СССР – і гэтым парушыла Дагавор аб ненападзенні. Захопнікі разлічвалі правесці маланкавую вайну і адным ударам разграміць Савецкі Саюз. На Беларусь наступала магутная нямецкая армія – першымі прынялі ўдар пагранічнікі: у 4 гадзіны раніцы на іх абрынуўся мацнейшы артылерйскі і мінамётна-кулямётны абстрэл. Але нашаму народу ўдалося выстаяць, вытрываць – і перамагчы. Праўда, дарагой цаной: вайна забрала жыцці многіх беларусаў. І сёння мы запальваем лампадкі ў памяці аб усіх загінулых.



Островецкая правда
© Островецкий районный исполнительный комитет, 2024.