Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Автопробег активисты райкома БРСМ приурочили ко Дню народного единства и 80-летию Гродненской области

19.09.2024
Автопробег активисты райкома БРСМ приурочили ко Дню народного единства и 80-летию Гродненской области

Нядаўна ў шэрагу знакавых дзяржаўных свят з’явілася яшчэ адно – Дзень народнага адзінства. З гэтай нагоды і ў раёне, і ў вобласці, і ў краіне адбываюцца шматлікія ўрачыстасці, у якіх удзельнічаюць нашы землякі. Моладзь Астравеччыны на чале са сваім лідарам Вольгай Максімавай не засталася ў баку ад святкавання гэтай важнай даты і 80-годдзя Гродзенскай вобласці і зладзіла аўтапрабег ад помніка загінулым землякам у Астраўцы да брацкай магілы непадалёк ад вёскі Дайноўкі, дзе пахаваны расстраляныя ў 1941 годзе мірныя жыхары цыганскай нацыянальнасці.

Бліжэй да вызначанага часу адна за адной сталі пад’язджаць машыны да аўтастаянкі ля спартыўна-аздараўленчага комплексу. Актывісты з раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аддзела адукацыі, ваеннаслужачыя і індывідуальныя прадпрымальнікі ўпрыгожвалі свой транспарт паветранымі шарамі ў каляровай гаме дзяржаўных сімвалаў, сцягамі Рэспублікі Беларусь і галіновымі. Але бадай што самае галоўнае – гэта шчырыя ўсмешкі нашай моладзі і жаданне паказаць у адзіным парыве, што і ў жыцці, і на рабоце, і ў добрых справах яны разам.

Ля помніка загінулым землякам Вольга Максімава нагадала гістарычныя падзеі 80-гадовай даўніны і падкрэсліла, што дзякуючы ім у кожнага з нас ёсць магчымасць, не баючыся, размаўляць на роднай мове і жыць у краіне з прыгожай і высакароднай назвай Беларусь. Хвілінай маўчання ўдзельнікі аўтапрабегу ўшанавалі памяць загінулых і ўсклалі да падножжа абеліска кветкі.

…Аўтакалона з Астраўца праз увесь горад рушыла ў Дайноўку. А завяршыўся аўтапрабег у нефармальнай абстаноўцы на базе лагера “Ластаўка” за духмянай гарбатай і смачнай кашай з палявой кухні выратавальнікаў.

СЛОВА АРГАНІЗАТАРАМ

Вольга Максімава, першы сакратар Астравецкага райкама БРСМ:

– Дэвізам сённяшняй акцыі мы абралі ёмкія і сэнсава значныя для прадстаўнікоў нашага пакалення словы “Моладзь – за адзінства, праўду і памяць”. Хоць такой формай правядзення сумеснага мерапрыемства як аўтапрабег ужо нікога не здзівіш, тым не менш, мне вельмі прыемна, што адгукнулася столькі людзей з розных устаноў і арганізацый. Адметна, што ў акцыі паўдзельнічалі і індывідуальныя прадпрымальнікі. У першую чаргу мы хацелі паказаць землякам, што наша моладзь патрыятычная, што яна жыве ў адзінстве. 

УДЗЕЛЬНІКАМ

Сям’я Абрамчыкаў

Іван:

– Многія з калег, а я выратавальнік, адгукнуліся на прапанову райкама БРСМ паўдзельнічаць у аўтапрабегу.  Мяне падтрымалі жонка і сынок, таму сёння тут мы разам. Лічу, што гэта добрая ініцыятыва адзначыць Дзень народнага адзінства сімвалічным успамінам загінулых у гады вайны жыхароў Астравеччыны. Спадзяюся, што і наш Радмір вырасце сапраўдным патрыётам.

Марына:

– У нас яшчэ дзве дзяўчынкі. Мы іх вучым, што мінулае трэба памятаць, шанаваць цяперашняе і думаць пра будучыню.

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич

Источник: https://www.ostrovets.by/news/novosti/news46494.html

© Островецкий районный исполнительный комитет, 2024.