Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Более 40 работников КСУП "Гудогай" получили награды в честь профессионального праздника

16.11.2024
Более 40 работников КСУП


Святкаванне Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу ў КСУП «Гудагай» прайшло ў Доме культуры аграгарадка Малі.

Лепшых работнікаў гэтай гаспадаркі прывітаў старшыня Астравецкага раённага выканаўчага камітэта Ігар Шалудзін. Ён назваў імёны пераможцаў раённага сельскагаспадарчага спаборніцтва ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі, якое штогод ладзіць упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання.

IMG_6500.jpg

– Па добрай традыцыі пасля завяршэння ўборачнай кампаніі мы сустракаемся з лепшымі прадстаўнікамі аграпрамысловага комплексу, каб выказаць ім падзяку за нялёгкую работу. З-за эпідэмічнай сітуацыі форма правядзення свята аграрыяў сёлета змянілася: урачыстасць прайшла асобна ў кожным сельскагаспадарчым прадпрыемстве, падчас якой перадавікі атрымалі узнагароды, – адзначыў Ігар Яраслававіч. – Мы завяршаем год з добрымі паказчыкамі. Варта адзначыць, што аграпрамысловы комплекс стаў драйверам раёна. Валавы намалот склаў 61,5 тысяч тон, ці 142% да ўзроўню мінулага года, пры ўраджайнасці 35,6 цэнтнера з гектара. Найбольш урадзіла ніва ў КСУП «Гудагай» – на круг хлебаробы сабралі амаль 49 цэнтнераў. Валавы збор рапсу склаў амаль 8 тысяч тон. Накапана больш за 61 тысячу тон цукровых буракоў і 3,2 тысячы тон бульбы. Сабрана больш за 1 тысячу тон яблыкаў. Да зімне-стойлавага перыяду ў гаспадарках раёна нарыхтавана 29 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву – гэты паказчык таксама пераўзышоў мінулагодні. Прыемна, што ў КСУП «Гудагай» ён складае амаль 34 цэнтнеры кармавых адзінак.

Аб’ём вытворчасці ў жывёлагадоўлі вырас на 104,3%. За 10 месяцаў бягучага года атрымана 5,5 тысячы тон мяса і 53 тысячы тон малака. Сярэднераённы надой ад каровы склаў 5 171 кілаграм. Лідарам малочнай вытворчасці па-ранейшаму застаўся КСУП «Гудагай» з паказчыкам 7 489 кілаграмаў малака ад каровы – гэта «плюс» 417 кілаграмаў да 2019-га. Прыемна адзначыць, што на малочна-таварным комплексе «Германішкі» да канца года чакаецца надой ад каровы больш за 11 тысяч кілаграмаў.

Не ведаючы выхадных, вы працуеце, каб у кожнай сям’і на стале быў хлеб, мяса, малако, гародніна. Ваша праца – залог сацыяльнай стабільнасці і дабрабыту кожнага з нас. Асаблівую падзяку адрасую ветэранам сельскагаспадарчай галіны.

Жадаю моцнага здароўя, аптымізму і дабрабыту, міру і дабра! Са святам, дарагія землякі!

Пераможцам раённага спаборніцтва ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі сёлета, як і ў мінулыя гады, стаў КСУП «Гудагай». Яго дырэктар Эдуард Садоўскі адтрымаў з рук старшыні райвыканкама пераходзячыя кубкі.

00000000000.jpg

У абласным спаборніцтве сярод маладзёжных экіпажаў на жніве перамог тандэм камбайнераў у складзе Сяргея Трусевіча і Сяргея Семянцова. Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання атрымала начальнік МТК «Германішкі» Галіна Карвэцкая, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь узнагароджаны галоўны заатэхнік КСУП «Гудагай» Віктар Алёкса, Ганаровыя граматы і Падзячныя пісьмы Астравецкага райвыканкама атрымалі дырэктар КСУПа Эдуард Садоўскі і яго намеснік Андрэй Вінча.

IMG_6507.jpg

Лепшы маладзёжны экіпаж камбайнераў Гродзеншчыны
са старшынёй райвыканкама Ігарам Шалудзіным


Граматамі і Падзячнымі пісьмамі раённага Савета дэпутатаў былі ўзнагароджаны намеснік галоўнага бухгалтара Астравецкай сельгастэхнікі Марыя Масейка, галоўны ветурач Галіна Бабіч, аператар машыннага даення Алена Янкоўская і інжынер Эдвард Безляповіч.

IMG_6598.jpg

Галоўны ветурач КСУП «Гудагай» Галіна Бабіч


Перамогу сярод камбайнераў святкаваў гудагайскі экіпаж у складзе Яўгена Грабоўскага і Аляксандра Ермаковіча. Іх калегі Віталь Мілэйша і Пётр Расамацкі занялі 2 прыступку жніўнага п’едэстала. Сярод вадзіцеляў трэцім у раёне найбольш збожжа перавёз Аляксандр Карвэцкі. Лепшым корманарыхтоўшчыкам раёна стаў Сяргей Урлік, чый партрэт сёлета занесены на раённую Дошку гонару, а 2-е месца заняў Міхаіл Лашчонак. Сярод вадзіцеляў на адвозе зялёнай масы другі ў раёне вынік паказаў Генадзь Змітровіч.

IMG_6535.jpg

Лідар раённай корманарыхтоўкі Сяргей Урлік


IMG_6537.jpg

Генадзь Змітровіч паказаў 2 вынік сярод вадзіцеляў на адвозе зялёнай масы


IMG_6610.jpg

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула
віншуе вадзіцеля Астравецкай сельгастэхнікі Часлава Лісоўскага 


Пад 10 тысяч тон малака ад каровы ўжо надаіла звяно аператараў машыннага даення МТК «Германішкі» ў складзе Ірыны СвілыТаццяны ЖукоўскайТаццяны ВойдакВалянціны Герасім. Іх калегі з МТК «Малі» Людміла АрлоўскаяМарына ЮркойцьТаццяна Кулевіч і Наталля Маргентал занялі 2-е месца сярод аператараў машыннага даення малочна-таварных комплексаў.

IMG_6540.jpg

Узнагароду за лепшы ў раёне вынік сярод аператараў машыннага даення на комплексах
за сябе і калег прымае Таццяна Войдак з МТК «Германішкі»


IMG_6543.jpg

«Серабро» – у даярак МТК «Малі»


Няма роўных у раёне даяркам Яніне Мядэйшы з МТФ «Ліпнішкі», Наталлі Шлыковіч і Наталлі Пукшце з МТФ «Палушы».

IMG_6552.jpg

Лепшыя даяркі раёна – Яніна Мядэйша і Наталля Шлыковіч


Сярод жывёлаводаў гаспадаркі найлепшы вынік паказалі Павел Карнецкі з МТФ «Рукшаны», Наталля Андрушкевіч і Віталь Заранковіч з фермы «Слабодка».

IMG_6560.jpg

Лепшы жывёлавод КСУП «Гудагай» Павел Карнэцкі з МТФ «Рукшаны»


Таксама былі ўзнагароджаны лепшыя працаўнікі ў прафесіі – вадзіцелі, аграномы, электрагазазваршчыкі, ветурачы, аператары па штучным асемяненні, інжынеры і іншыя.

IMG_6581.jpg

З узагародай – аграном па насенняводстве Марыя Ждановіч


IMG_6587.jpg

Чарняўская Святлана, ветурач-гінеколаг райветстанцыі


Абмакам і райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз жанчын» таксама аддзячылі за добрую працу лепшым работнікам КСУП «Гудагай».

Цудоўным дапаўненнем на свяце аграрыяў у Малях стала выступленне народнага ансамбля «Кемяліна».

IMG_6492.jpg


P.S. Больш падрабязна пра пераможцаў абласнога і раённага сельскагаспадарчых спаборніцтваў, а таксама пра перадавікоў КСУП «Гудагай» і іншых гаспадарак мы раскажам ў бліжэйшых нумарах газеты.





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
 
© Островецкий районный исполнительный комитет, 2024.