Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Договор о сотрудничестве с Гродненским медуниверситетом подписали государственные учреждения образования "Гимназия № 1 г.Островца Гродненской области" и "Средняя школа № 3 г. Островца"

25.09.2024
Договор о сотрудничестве с Гродненским медуниверситетом подписали государственные учреждения образования
 На днях паміж Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам і ўстановамі адукацыі нашага раёна – гімназіяй №1 і сярэдняй школай №3 г. Астраўца – былі падпісаны дагаворы аб супрацоўніцтве, якія прадугледжваюць перспектыўныя накірункі дзейнасці.

-- У нашых установах з гэтага навучальнага года адкрыты медыцынскія групы, вучні якіх на павышаным узроўні вывучаюць хімію і біялогію, – расказала дырэктар гімназіі №1 Жанна Янцэвіч. – Упэўнена, што супрацоўніцтва з Гродзенскім медуніверсітэтам дапаможа нашым навучэнцам даведацца пра ўсе нюансы вучобы ў вну і асаблівасці студэнцкага жыцця, а таксама ўзмацніць практыка-арыентаванае навучанне.

Як адзначыў падчас сустрэчы рэктар медыцынскага ўніверсітэта Ігар Жук, установа зацікаўлена ў правядзенні прафарыентацыйнай работы са школьнікамі і яна вядзецца пастаянна. Акрамя таго, Ігар Георгіевіч пазнаёміў з гісторыяй медуніверсітэта, кадравым патэнцыялам вну, расказаў, як наладжана навучанне, праходзіць навуковая і клінічная падрыхтоўка спецыялістаў.

– Супрацоўніцтва з медуніверсітэтам – адзін з прыярытэтных накірункаў работы. Упэўнена, што ў будучым выпускнікі нашай школы папоўняць рады студэнтаў гэтай гродзенскай вну, – адзначыла дырэктар сярэдняй школы №3 Людміла Сасноўская.

Пасля падпісання дагавораў для астраўчан правялі экскурсію па ўніверсітэце і пазнаёмілі з музеем гісторыі ГрДМУ.

Наперадзе ў педагогаў і школьнікаў арганізацыя і правядзенне сумесных семінараў, прафарыентацыйных сустрэч, мерапрыемстваў медыцынскай накіраванасці, што будзе садзейнічаць мэтанакіраванаму выбару прафесіі.




Островецкая правда
© Островецкий районный исполнительный комитет, 2024.