Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Юные островчане получили паспорта на торжестве ко Дню Конституции Республики Беларусь

15.03.2024
Юные островчане получили паспорта на торжестве ко Дню Конституции Республики Беларусь

Віншаванні, уручэнне пашпартоў юным грамадзянам, развітанне з піянерскім гальштукам і атрыманне маладзёжных членскіх білетаў – урачыстасць да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь “Дзяржава – гэта мы” адбылася ў шматфункцыянальным культурным комплексе.

IMG_9771.JPG

Традыцыйна ў гэты дзень праходзіць акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі”, падчас якой актыўным і ініцыятыўным 14-гадовым падлеткам Астравеччыны ўручаюць пашпарты. Адкрыць мерапрыемства і павіншаваць усіх з Днём Канстытуцыі на сцэну паднялася старшыня суда Астравецкага раёна Святлана Лабар:

– Дарагія хлопцы і дзяўчаты, сёння вы атрымалі свой галоўны дакумент – пашпарт жыццё. Памятайце, што быць грамадзянінам Беларусі – вялікі гонар, а таксама – адказнасць і пэўныя абавязкі. Сярод якіх самы галоўны – любіць, паважаць сваю Радзіму і ганарыцца ёй.

Быць годнымі грамадзянамі і патрыётамі Беларусі пажадалі падлеткам пракурор раёна Аляксей Тамчанок і першы намеснік старшыні райвыканкама Іван Карніла. 

IMG_9761.JPG

IMG_9766.JPG

А старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук уручыла ўзнагароды: Падзячныя лісты атрымалі члены раённага маладзёжнага парламента Дар’я Пятровіч, Ксенія Кусойць, Ангеліна Бучынская, а таксама актывісты Аліцыя Куліс, Дамініка Варапай, Юліяна Лапшэвіч і Лізавета Мікліс. Ганаровую грамату атрымала старшыня суда Святлана Лабар.

IMG_9799.JPG

На ўрачыстасці пашпарты атрымалі: Ягор Маркун, Захар Батура, Дар’я Мялешка, Яўген Яновіч, Эвеліна Сінкевіч, Іван Юрчанка, Валерыя Мінкілевіч, Віктар Мядэйша.

IMG_9803.JPG

На мерапрыемстве адбылася цырымонія развітання з піянерскім гальштукам і ўручэнне маладзёжных білетаў новым БРСМаўцам, да якіх з пажаданнем плённых сумесных спраў і прывітальным адрасам звярнуліся першы сакратар райкама Вольга Максімава і начальнік аддзела ЗАГС Аксана Дзятко.

IMG_9825.JPG

IMG_9828.JPG

Цудоўным падарункам для прысутных стала выступленне музычнага тэатра “Рада”.

IMG_9845.JPG

Дарэчы, па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі дзясяткі таленавітых хлопцаў і дзяўчат з розных рэгіёнаў атрымліваюць пашпарт у асаблівай абстаноўцы ў сталіцы і абласных цэнтрах. Сёлета ў Мінску ўрачыстасць прайшла ў Рэспубліканскім доме моладзі. Першы галоўны дакумент з рук намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Ігара Петрышэнкі атрымалі і юныя астраўчане: васьмікласнікі Карына Лойка з СШ №3 і Вадзім Бугай з Гудагайскай СШ. А іх равеснік Антон Бародка з СШ №1 быў на святочным прыёме ў Гродне.

Островецкая правда
© Островецкий районный исполнительный комитет, 2024.