Комбайнерский экипаж РУП "Островецкий совхоз "Подольский" убрал тысячу тонн зерна
    05.08.2025
            
        
 У кагорту пераможцаў-камбайнераў на фінішнай прамой працоўнага спаборніцтва райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўвайшоў экіпаж РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» у складзе Віталя Тумінскага і Руслана Круглякоўскага. Хлебаробы сёння, 4 жніўня, намалацілі тысячу тон збожжа. З пераможным вынікам камбайнераў-тысячнікаў прама ў полі павіншавалі старшыня райкама работнікаў АПК і галоўны бухгалтар Юрый Адула і Марыя Станкевіч, дырэктар гаспадаркі і яе прафсаюзны лідар Дзяніс Кірпа і Людміла Казлоўская. 

 

 
Хоць для Віталя Тумінскага сёлетняе жніво дваццатае, у пары з Русланам Круглякоўскім ён упершыню шчыруе на жніве – да слова, мужчыны працуюць на лесанарыхтоўчай тэхніцы ў Астравецкім лясгасе. Саўгасныя нівы хлебаробы абмалочваюць на новым камбайне айчыннай вытворчасці КЗС-1218.
– Найбольш падчас уборачнай кампаніі намалочваў 2 тысячы тон збожжа, – расказаў Віталь Тумінскі. – Сёлета ўраджай радуе: збажына дае на круг пад 35 цэнтнераў. Думаю, да канца ўборкі будзе 2 тысячы.
 
Віншуем хлебаробаў з выдатным вынікам!
 
 
Па аператыўных звестках райкама прафсаюза работнікаў АПК, на раніцу 4 жніўня на Астравеччыне 7 камбайнерскіх экіпажаў намалацілі па тысячы тон збожжа.
 
 
 
 
Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.
 
Текст: Администратор сайта