Онлайн-проекты к 75-летию Победы: говорили и показывали дети
02.06.2025
На працягу мая Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі рэалізоўваў у сацыяльнай сетцы «ВКантакце» анлайн-праекты, прысвечаныя Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. – Першай мы запусцілі акцыю «Анлайн-паштоўка «Я помню! Я ганаруся!», – расказвае педагог-арганізатар Святлана Лета. – Умовы былі простымі: зрабіць у любой тэхніцы паштоўку, сфатаграфаваць яе і даслаць у суполку ЦТДіМ. Фота публікавалі на сцяне суполкі на працягу двух тыдняў. Да гэтага творчага марафону падключыліся не толькі вучні школ, але і малышы дзіцячых садкоў – усяго даслалі 69 паштовак.

Паштоўка СШ №3
– Таксама мы прапанавалі дзецям паўдзельнічаць у відэаконкурсе вершаў і песень пра вайну «Пераможны май», – працягвае Святлана. – Ролікі таксама размяшчалі ў суполцы нашай установы, а аўтараў самага цікавага чакаў прыз. Хоць відэа даслалі не так шмат, як паштовак – усяго сем, але якія гэта былі ролікі: дэталёва распрацаваныя сцэнарыі і падача творчых выступленняў, якія суправаджаліся дакументальнымі хронікамі, падтанцоўкамі, дэкарацыямі! Папрацавалі ўдзельнікі і іх творчыя кіраўнікі на славу.
Лепшай прызнана работа на верш Пімена Панчанкі «Дзеці вайны» ў выкананні альхоўскай школьніцы Ксеніі Кусойць – яна і атрымае прыз.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.