Островчане рассказали о родном языке и дорогие сердцу слова
    22.02.2025
            
        
 Анастасія Чак, аг. Гервяты: 

 – Хоць у нашай краіне афіцыйна ўжываюцца 2 мовы, роднай лічу беларускую – бо на ёй размаўлялі нашы прадзеды. Вядома, у кожнай мясцовасці свая гаворка, але ў ёй пераважаюць беларускія словы.   На жаль, многія размаўляюць па-руску, нават дзеці, якія вучацца ў беларускамоўных школах, а хацелася б часцей чуць родную мову – яна ў нас такая прыгожая і мілагучная.   А самае роднае, самае пяшчотнае для мяне слова «матуля».  Аляксандр Ядзевіч, г. Астравец: 

 – Роднай лічу беларускую, бо на ёй думаю, гэта мова маіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў, мова, якую я чуў з калыскі і на якой вучу цяпер размаўляць сына. Гэта мова адлюстроўвае ментальнасць беларусаў, робіць наш народ адметным ад іншых.    У паўсядзённым жыцці карыстаюся і рускай мовай – часцей даводзіцца па працы.  У мяне ёсць 2 любімыя беларускія словы: «матуля» і «каханне».  Матулю ўзгадваю і ў самыя светлыя, хвалюючыя хвіліны, і ў самыя цяжкія.  І без кахання, лічу, чалавеку ніяк. Падабаецца, што ў нашай мове гэта пачуццё названа асобным словам, а для азначэння сімпатый, прыхільнасці, адданасці ёсць іншае – «любоў».  Лізавета Васілевіч, г. Астравец: 

 – Беларуская – гэта родная мова.  Ад бабулі з дзядулем часта чую яе – яны па-іншаму і не гавораць. А мы з бацькамі размаўляем на рускай, ды і ў магазіне, напрыклад, калі трэба да прадаўца звярнуцца, то скажу па-руску.   Мне падабаецца наша мова, я і ў алімпіядзе «Буслік» па беларускай мове ў мінулым годзе ўдзельнічала – 1 месца заняла. Добра гавару па-беларуску, бо разумею сэнс слоў.  Увогуле ў беларускай і рускай мовах шмат падобных слоў, да прыкладу, «дзяўчынка» – «девочка», «ластаўка» – «ласточка», але ёсць і адметныя, уласцівыя толькі роднай мове. 
     Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby. 
Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 
 
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
 
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
 
 
  
Текст: Рита Дремо