На Астравеччыне працягваецца датэрміновае галасаванне па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Чарга з жадаючых прагаласаваць датэрмінова на выбарчым участку №5 сабралася задоўга да яго адкрыцця.
Моладзь, людзі старэйшага і сталага ўзросту, праходзячы міма кінаканцэртнай залы “Астравец”, дзе месціцца выбарчы ўчастак, па справах або спецыяльна выдзеліўшы час, каб аддаць голас за абранага кандыдата, хутка і спраўна апускаюць бюлетэні ў скрыню.
Юрый Варковіч, выбаршчык:
– У дзень асноўнага галасавання прыйсці на ўчастак не атрымаецца, таму вырашыў прагаласаваць сёння. На выбары хаджу заўсёды. Лічу, што гэта абавязак кожнага беларуса, які паважае і любіць сваю краіну.
Марк Лаўрыновіч, выбаршчык:
– Прыйсці ў нядзелю ў мяне не атрымаецца. Да таго ж крыху прыхварэў, так што на ўсялякі выпадак – магчыма, стан здароўя пагоршыцца – галасую датэрмінова.
У выбарах удзельнічаю заўсёды – гэта мой грамадзянскі абавязак.
Хачу адзначыць высокі ўзровень падрыхтоўкі ўчастка да выбараў падчас барацьбы з каронавіруснай інфекцыяй: на ўваходзе ёсць сродкі для апрацоўкі рук, маскі – я прыйшоў у сваёй – і нават пластыкавыя экраны. Хоць сітуацыя і спакойная, прафілактыка не пашкодзіць.
Галіна Малочка, выбаршчык:
– У нядзелю ў нашай сям’і важнае мерапрыемства, таму прагаласаваць вырашылі датэрмінова. Я прыйшла сёння, а родныя плануюць прагаласаваць заўтра ці ў суботу.
Не прыйсці не магла – галасую заўсёды. А як жа інакш?
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.