Па выніках работы ў першым паўгоддзі 2020-га лепшым у вобласці прызнаны калектыў Астравецкага лясгаса.
Гродзенскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб’яднанне падвяло вынікі працоўнага спаборніцтва па выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця за 6 месяцаў бягучага года. Пры вызначэнні пераможцы ўлічваліся многія крытэрыі: аб’ёмы лесааднаўлення і лесанарыхтоўкі, узроўні заработнай платы і іншыя.
Найвышэйшых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця дасягнуў Астравецкі лясгас.
Віншуем лесаводаў з перамогай!
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.