Раённы конкурс патрыятычнай песні «Сэрца зямлі маёй», прысвечаны 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшоў у кінаканцэртнай зале «Астравец».
Удзельнікі прадставілі на суд журы 19 нумароў у дзвюх намінацыях: «Саліст-вакаліст» і «Прафесіянальныя выканаўцы».
У выніку пераможцам конкурсу сярод вакалістаў стала Сафія Юрчанка з сярэдняй школы №3. Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана Кацярына Грыдзюшка з сярэдняй школы №2, а Дыплом ІІІ ступені атрымалі тры ўдзельніцы: Ілона Калпак з Варнянскага НПК, Вольга Рабкоўская з Рытанскага НПК і Юлія Юковіч з РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі».
Сафія Юрчанка
Кацярына Градзюшка
Ілона Калпак
Сярод прафесійных выканаўцаў Дыпломам І ступені ўзнагароджана Анастасія Козар з Цэнтра культуры і народнай творчасці, Дыплом ІІ ступені атрымала Анастасія Ляховіч з Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, а Дыплом ІІІ ступені – Ганна Вайцяхоўская з дзіцячай школы мастацтваў.
Анастасія Козар
Анастасія Ляховіч
Больш падрабязна аб тым, як праходзіў конкурс, чытайце ў бліжэйшым нумары «АП».