Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Первый заместитель председателя Островецкого райисполкома проголосовал досрочно

23.01.2025
Первый заместитель председателя Островецкого райисполкома проголосовал досрочно

Для начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Івана Карнілы галасаваць датэрмінова ўжо традыцыя. У гэтым першы намеснік старшыні райвыканкама бачыць некалькі неаспрэчных плюсаў. Па-першае, выкарыстаўшы вольную хвілінку ў шчыльным працоўным графіку і прагаласаваўшы, можна далей займацца рабочымі пытаннямі. Па-другое, гэта спросціць работу выбарчай камісіі ў асноўны дзень выбараў.

Прагаласаваў Іван Мар’янавіч на ўчастку №1, што ў сярэдняй школе №1 г.Астраўца.

– Вырашыў не чакаць нядзелі і аддаць свой голас сёння. Ведаю, што так робяць не толькі гараджане, але і вяскоўцы. Радуе, што людзі сумленна ставяцца да выбараў, – сказаў Іван Мар’янавіч. – Улічваючы спецыфіку аграрнага сектара, многія работнікі сельскай гаспадаркі, думаю, таксама прагаласуюць датэрмінова. Нядаўна размаўляў з дырэктарам КСУП “Гудагай” Эдуардам Іванавічам, які паведаміў, што ў іх гаспадарцы выдзелены транспарт для падвозу работнікаў на выбарчыя ўчасткі.

Текст: Алёна Ганулич

© Островецкий районный исполнительный комитет, 2025.