Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Первым среди водителей тысячу тонн зерна перевез Иван Печкур

29.07.2024
Первым среди водителей тысячу тонн зерна перевез Иван Печкур


Пераможцамі працоўнага прафсаюзнага спаборніцтва сярод камбайнераў і зернесушыльшчыкаў сталі хлебаробы КСУП “Гудагай”. Сёння, 28 ліпеня, вызначыўся пераможца сярод вадзіцеляў, якія працуюць на аўтамабілях з грузападымальнасцю звыш 5 тон, – ім стаў яшчэ адзін працаўнік гэтай гаспадаркі Іван Печкур.

Хоць у КСУП “Гудагай” мужчына працуе толькі другі год, яго стаж работы ў сельскай гаспадарцы перавысіў 25 гадоў. Да слова, гэта не першая перамога Івана Печкура ў працоўным спаборніцтве: па выніках корманарыхтоўкі ён стаў лепшым вадзіцелем у раёне – МАЗам перавёз 1 421 тону травы.

–Дзякуй вам за вашу нялёгкую працу, – віншуючы з пераможным вынікам вадзіцеля-тысячніка ў раёне, адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла. – Збожжа сёлета ўрадзіла, і з ўпэўненасцю можна казаць, што гэта не апошняя перавезеная вамі тона зерня.

IMG_7649.JPG

Юрый Адула і Іван Печкур

IMG_7658.JPG

Прафсаюзныя берагіні: галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў АПК Марыя Станкевіч і лідар прафсаюзнай пярвічкі КСУП “Гудагай” Ганна Налівайка

Першы вадзіцель-тысячнік прымаў віншаванні, грашовыя прэміі і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і прафсаюзнай пярвічкі КСУП “Гудагай”.

 


Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара

 
© Островецкий районный исполнительный комитет, 2024.