Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Первыми на Островетчине две тысячи тонн намолотили Андрей Винцкусь и Иван Бородынко с КСУП "Гервяты"

18.08.2025
Первыми на Островетчине две тысячи тонн намолотили Андрей Винцкусь и Иван Бородынко с КСУП

Сёлетняе жніво хоць і ўскладняюць празмерныя ападкі, тым не менш яно спрыяе хлебаробам, але найбольш – КСУП “Гервяты”. Камбайнерскі экіпаж гэтай гаспадаркі ў складзе Андрэя Вінцкуся і Івана Барадынкі першы ў раёне намалаціў дзве тысячы тон.

Нагадаю: у мінулым годзе першыя “двухтысячнікі” ў раёне з’явіліся 1 жніўня, а сёлета – 18.

Імя Андрэя Вінцкуся добра вядома на Астравеччыне: у пары з сынам Мікітам ў 2018-м яны ўзялі “золата” сярод камбайнераў.


Іван Барадынка дапамагае “гервятцам” убіраць саспелы ўраджай другі сезон запар – і, як бачым, вынікова. Мужчына, хоць і працуе вадзіцелем у прадстаўніцтве “”Белдзяржстрах” па Астравецкім раёне, але на час уборкі бярэ адпачынак.


Са знакавай падзеяй герояў уборачнай кампаніі павіншвалі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула, дырэктар КСУП “Гервяты” Ігар Жданаў і лідар прафсаюзнай пярвічкі гаспадаркі Марына Івашка.

“Золата” двухтысячнай пробы на жніве – 2025 вылілася для хлебаробаў памятнымі Дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Віншуем землякоў!

Текст: Алёна Ганулич
© Островецкий районный исполнительный комитет, 2025.