Республиканская ация "Споем гимн вместе", неоновое шоу и салют - так окончилось празднование Дня Независимости Республики Беларусь в Островце.
06.07.2024
Яркае неонавае шоу тэатра «Элементаль» настроіла шматлікіх гледачоў, што сабраліся на мосце цераз Лошу, на незвычайнае завяршэнне гэтага святочнага дня.
«Наша любімая маці-Радзіма, вечна жыві і квітней, Беларусь» – гэтае агульнае прызнанне ў любові сваёй краіне ў рамках акцыі «Праспяваем гімн разам» прагучала з вуснаў кіраўнікоў раёна, артыстаў і ўсіх, хто жадае працвітання нашай Айчыне – у вечаровым паўзмроку даўно знаёмыя словы ўспрымаліся па-асабліваму, узнёсла і кранальна.
А затым неба пад гукі песні пра Беларусь расквецілі яркія кветкі, шатры, спіралі, каметы святочнага салюта, які з кожнай хвілінай набіраў моц – і ў завяршэнне вялізным рознакаляровым купалам накрыў неба над Астраўцом: радаснаму захапленню гараджан не было межаў.
І нездарма, калі ўсё закончылася, яны яшчэ доўга дружна скандзіравалі: «Бе-ла-русь! Бе-ла-русь!»
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик
Видео: Нина Рыбик