Версия для печати
Размер
+
Фото
Печать

Семейное дело животноводов

У прафесію людзі прыходзяць па-роз­наму: хтосьці ажыццяўляе мару дзяцін­ства, іншы пасля школы вучыцца «за кампанію» з аднакласнікам ці прыслухоўваецца да парадаў настаўнікаў, а некаторыя працягваюць справу бацькоў. 

У сельскай гаспадарцы, як ні ў якой іншай галіне, шмат патомных даярак і механізатараў.

Карэспандэнт задаў 3 пытанні аператару машыннага даення малочна-таварнага комплексу «Газа» КСУП «Варняны» Ядвізе Чарняк і яе дачцэ Аксане Вы­соцкай, загадчыку МТК «Ліпнішкі» КСУП «Гудагай», для якіх жывёлагадоўля – сямейная справа.

1. Кім марылі быць у дзя­цін­стве і кім сталі? Як склалася ваша жыццё?

Ядвіга Францаўна:

2.jpg



















































– Мы былі больш прызем­ленымі, чым нашы дзеці. Многія юнакі і дзяўчаты, як да гэтага іх бацькі, ішлі ў сельскую гаспадарку. Ды і дзе, як не ў полі ці на ферме, быць вяскоўцу? Бацькі працавалі ў калгасе «Ясная паляна», што на Ашмяншчыне. Я вырашыла звязаць жыццё з жывёлагадоўляй, нават крыху паспела павучыцца ў вядомай «кузні сельскіх кад­раў» – Ільянскім тэхнікуме. Праўда, праз паўгода з-за сямейных абставінаў забрала дакументы… 


На Астравеччыну нас перацягнула стрыечная сястра Ірына Буркевіч – яна шмат гадоў была загадчыкам фермы ў Варнянах. Муж, светлая яму памяць, стаў працаваць ветурачом, я – даяркай. Выдзелілі нам невялікі пакой на другім паверсе у канторы гозскага калгаса – так пражылі 5 гадоў. У гэтым будынку быў і сельскі клуб, дзе на выхадных круцілі танцы. Музыка грыміць да паўначы, а ў нас малыя дзеці – не жыццё, а пекла. Пазней нам далі недабудаваны дом у Газе. Распад Савецкага Саюза, будаўнічых матэрыялаў не дастаць – не тое што цяпер. За вокнамі муж ездзіў ажно на Віцебшчыну, але, дзякаваць богу, пакрысе жыллё да толку давялі.

Аксана:

– Ой, кім я толькі ні хацела быць: доктарам, медсястрой, ваенным – падабалася форма. У сярэдніх класах захапілася  інфарматыкай, думала звязаць жыццё з праграміраваннем – словам, жаданні змяняліся, нібы шкельцы ў калейдаскопе. Ды і па натуры я хуткая, непаседлівая, адкрытая да ўсяго новага.

З малодшым братам мы, лі­чы, гадаваліся на ферме. Маці – даярка, бацька – ветэры­нарны ўрач, і мы заўсёды былі пры іх. Пасля заканчэння школы даведалася, што можна ўзяць накіраванне ў Ільянскі сельскагаспа­дарчы аграрны каледж. Падумала, чаму б і не: вясковая, жыўнасці не баюся, больш таго – такія-сякія веды маю: татка неаднаразова браў з сабой рабіць забор крыві ў кароў ці нават кастрацыю. Калі паведаміла, што пайду вучыцца на ветэрынара, бацькі сталі адгаворваць, ведалі, які гэта хлеб. Я ж упёртая – настаяла на сваім!

Не пашкадавала ні падчас вучобы, ні падчас вытворчай практыкі, якую праходзіла ў СВК «Варняны». Памятаю, тагачасны старшыня Уладзіслаў Эдвардавіч Рук казаў, што, калі хачу стаць добрым ветэрынарам, трэба  ўсюды папрацаваць – я лячыла свіней, быкоў, цялят, кароў… Досвед бясцэнны. Вучобу працягнула на паскораных курсах у Гродзенскім аграрным універсітэце. Пасля заканчэння мяне размеркавалі ў калгас імя Гашкевіча, які пазней далучылі да «Гудагая». Да дэкрэтнага адпачынку працавала вет­урачом на МТК «Малі». Потым узначаліла ферму ў Ліпнішках. 

2. Што робіць вас шчаслівай?

Ядвіга Францаўна:

– Я тройчы бабуля. Нездарма кажуць, што ўнукаў любіш больш за дзяцей. Калі ў мяне гасцююць Дзімка, Дзяніс і Дашка – душа ад радасці спявае. Нашы дзеці гадаваліся самі па сабе: мы на ферме прападалі і па гаспадарцы трэба было абысціся, а ўнукам ужо больш часу прысвячаю. 

Са шчымлівым болем і шкадаваннем узгадваю часы росквіту нашай гаспадаркі. Памятаю, як на ферму прыязджаў Рук – баяліся і паважалі яго людзі! Любіў старшыня глядзець, як я даю кароў: працэс звяраў па гадзінніку. Заўсёды хваліў: малайчына, Францаўна, усё па тэхналогіі. 

Аксана:– Сям’я: муж Артур, ён таксама працуе ў КСУП «Гудагай» (некалькі гадоў назад мужчына стаў пераможцам жніўнага спаборніцтва сярод маладых вадзіцеляў. –  Заўв. аўт.), а таксама дзеці – Дзіма, Дзяніс і Даша. Мы жывём у пасёлку Гудагай. Нарэшце збылася мара – калгаснае жыллё стала нашым, выкупілі дом. Радуе, што на рабоце справы ідуць добра: на канец сакавіка прыпадаў пік ацёлаў – малако пойдзе ўгору. Цяпер надой ад каровы складае каля 18,5 кілаграма. Вельмі ўдзячна свайму памочніку Галіне Браніславаўне Міхай­лоў­скай, якая працуе на МТФ «Ліпнішкі», – яна мая правая рука. І калектыў у нас добры – адзін, як бы ні імкнуўся, нічога не зробіш: атрыманыя надоі і прывагі – агульны вынік.  

3. Што лічыце сваім галоўным дасягненнем і пра што марыце?

Ядвіга Францаўна:

– Нічога звышнатуральнага для простай жанчыны не зрабіла: выгадвала дзяцей, дачакалася ўнукаў. Галоўнае – напэўна, што жыла па сумленні. Як кажуць, стаўся да людзей так, як хочаш, каб яны да цябе ставіліся, – залатыя словы, якімі я імкнулася кіравацца ў жыцці. 

Мару пра адно: каб былі здаровымі родныя, блізкія, сяб­ры і нават незнаёмыя людзі. 

Аксана:

– Спадзяюся, яно яшчэ наперадзе! Увогуле жыццё трэба планаваць і абавязкова марыць. Мне хочацца імкнуцца наперад, развівацца і надалей гадаваць з мужам дзетак у любові – неістотна, якую прафесію яны выберуць, галоўнае, каб выраслі годнымі сумленнымі людзьмі. 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

  
Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
 
 
Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
https://ostrovets.gov.by/ru/ostrovets-news-ru/view/semejnoe-delo-zhivotnovodov-16115/

© Островецкий районный исполнительный комитет, 2017
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА