Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Специалисты райисполкома приняли участие в субботнике

24.04.2024
Специалисты райисполкома приняли участие в субботнике


Напярэдадні рэспубліканскага суботніка спецыялісты раённага выканаўчага камітэта, і яго аддзелаў прыбралі пустуючую тэрыторыю на выездзе з Астраўца ў накірунку аграгарадка Малі, а таксама вызвалілі са смеццевых “абдымкаў” берагі ракі Кавалёўкі.

IMG_4256.JPG


Дарэчы, і ў мінулым годзе райвыканкамаўцы ў межах месячніка па навядзенні парадку працавалі на гэтым участку. Сёлета, у адрозненне ад мінулага года, смецця побач з Кавалёўкай значна менш – што не магло іх не парадаваць.

IMG_4248.JPG

IMG_4276.JPG

Больш за 30 чалавек за некалькі гадзін навялі парадак на пустуючым участку.

 


Што думаюць пра суботнік астраўчане

Меркаванне Ірыны Раткевіч:

IMG_4225.JPG

– Па традыцыі ў рэспубліканскім суботніку прымуць удзел актывісты ўсіх пяцідзесяці пярвічных арганізацый грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Штогод з задавальненнем сама далучаюся да ўборкі тэрыторый нашага раёна і раблю гэта не для кагосьці, а ў першую чаргу для сябе – мне прыемна бачыць наш горад чыстым і дагледжаным. Думаю, многія са мной пагодзяцца: парадак трэба наводзіць не толькі там, дзе мы жывём і працуем, але і на агульных тэрыторыях.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это 

© Островецкий районный исполнительный комитет, 2024.