Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Торжественное празднование Дня работников сельского хозяйства в районе

28.11.2024
Торжественное празднование Дня работников сельского хозяйства в районе

У гэты дзень і падарункі, і падзякі, і віншаванні, і песні – усё было для іх, працаўнікоў аграпрамысловага камплексу раёна. Падчас урачыстасці звыш 120 чалавек былі адзначаны ўзнагародамі рознага ўзроўню – пераможцы традыцыйнага штогадовага сельскагаспадарчага спаборніцтва сярод камбайнераў, вадзіцеляў, аператараў зернесушыльных установак, даярак малочна-таварных ферм і комплексаў, жывёлаводаў. Вызначылі на свяце і лепшых працаўнікоў у сваёй прафесіі.


IMG_5261.JPG

IMG_5295.JPG

IMG_5587.JPG

Старшыня Астравецкага райвыканкама Ігар Шалудзін падвёў вынікі сельскагаспадарчага года і назваў пераможцаў спаборніцтва ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі. Інтрыгі не атрымалася: які год запар першае месца заняў КСУП “Гудагай”, другое – КСУП “Гервяты”.

Віншаванні, грашовыя прэміі і падарункі ад Астравецкага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, раённага аб’яднання прафсаюзаў, арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” атрымалі пераможцы сельгасспаборніцтва і перадавікі аграпрамысловага комплексу Астравеччыны.

IMG_5362.JPG

IMG_5373.JPG

IMG_5398.JPG

IMG_5484.JPG

IMG_5489.JPG

Канцэртныя нумары ад лепшых калектываў і артыстаў раёна і вакальнай групы Смаргонскай пагранічнай групы сталі прыемным дапаўненнем да заслужаных узнагарод.

IMG_5305.JPG

IMG_5318.JPG

IMG_5328.JPG

IMG_5334.JPG

IMG_5339.JPG

IMG_5349.JPG

IMG_5354.JPG

IMG_5410.JPG

IMG_5424.JPG

IMG_5440.JPG

IMG_5497.JPG

IMG_5509.JPG

IMG_5511.JPG

IMG_5519.JPG

IMG_5545.JPG

IMG_5556.JPG

IMG_5565.JPG

IMG_5580.JPG

IMG_5588.JPG

IMG_5593.JPG

АП

© Островецкий районный исполнительный комитет, 2024.