Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Внимание, пешеходы: на одну «зебру» меньше стало на улице Ленинской в Островце

15.07.2024
Внимание, пешеходы: на одну «зебру» меньше стало на улице Ленинской в Островце

Астраўчанам, якія часта ходзяць па вуліцах роднага горада “на аўтамаце”, не звяртаючы ўвагі на знакі, ды і прыезджым таксама, будзе карысна ведаць: на вуліцы Ленінскай знік адзін пешаходны пераход.

Зразумела неабходнасць абвяшчэння гэтай навіны “на ўвесь свет”: усяго некалькі хвілін паназіраўшы за тым, як смела і ўпэўнена пешаходы па звычцы пераходзяць дарогу насупраць магазіна “Хіт”. Ды і сама, што душой крывіць, агледзела, што “зебра” свае жоўтыя палосы змяніла на чорныя – лічыце, знікла – толькі калі стала нагой на адну з іх. Вярнулася. Паглядзела ўважліва: так, пераходу сапраўды няма.

Кампетэнтна

Дзмітрый Сакалоўскі, начальнік аддзялення ДАІ:

– Дарожных знакаў “Пешаходны пераход”, якія абазначаюць зону пераходу пешаходамі праезджай часткі, у гэтым месцы не было даўно, не абнаўлялі і разметку. Гэта значыць, што перасякаць дарогу тут было нельга.

Для пешаходаў адсутнасць гэтай “зебры” на Ленінскай не стане нязручнасцю: побач зроблены пешаходны пераход павышанай бяспекі. А вадзіцелям транспарту будзе прасцей: у гадзіны-пік тры пераходы на адным скрыжаванні рабілі  рух складаным і небяспечным.

Нагадваю пра неабходнасць выконваць правілы дарожнага руху не толькі пешаходам і аўтамабілістам, але і веласіпедыстам, і людзям, якія перасоўваюцца на сродках персанальнай мабільнасці.  

Текст и фото: Ольга Хотянович

Источник: https://www.ostrovets.by/news/novosti/news45297.html
© Островецкий районный исполнительный комитет, 2024.