Заседание райисполкома: зарплаты и бюджет
    27.10.2025
        
 Пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і выканання бюджэту за студзень-верасень 2020 года разглядалі на чарговым пасяджэнні райвыканкама, удзел у якім прыняў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Свіла.  
 «Нам патрэбен не столькі сухі аналіз лічбаў, колькі вызначэнне тых момантаў, якія да канца года яшчэ можна спрагназаваць і дапрацаваць».  
 Ігар Шалудзін
  
  Экспарт, імпарт і зарплаты  – Па выніках 9 месяцаў бягучага года многія паказчыкі эканамічнага развіцця раёна «змінусавалі». Гэта адбітак пандэміі каронавірусу, якая склалася ва ўсім свеце, а таксама палітычнай сітуацыі ўнутры нашай краіны, – адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Павел Мілешка.
 – Акрамя таго, завяршаецца будаўніцтва атамнай электрастанцыі – змяншаецца колькасць арганізацый і людзей, якія ўносілі значны ўклад у эканоміку Астравеччыны.
 Паказальнік экспарту паслуг склаў 94%: «змінусавалі» ЖКГ – 87,5%, аўтапарк – 93%, камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва – 62%. Змяншаеццца дынаміка і ў  прыватных грузаперавозчыкаў – 68%  да ўзроўню мінулага года. Аднак змаглі сарыентавацца і павялічыць тэмп росту цэнтральная раённая клінічная бальніца – 116%, гасцінічны бізнес (фірма «Верас») – 127%. У параўнанні з мінулагоднім значным падзеннем актывізіраваліся камп'ютарныя паслугі – на 270%. З экспартам паслуг пачалі працаваць санстанцыя і спартыўна-аздараўленчы комплекс.  

 Рост экспартных паслуг назіраецца ў «ТэхнаПласта», а таксама ў арганізацый, якія займаюцца рэалізацыяй прадуктаў харчавання, цяпліц і будаўнічых матэрыялаў.   
Назіраецца тэндэнцыя да зніжэння экспарту тавараў – пакуль лічба паказвае 80%. З асноўных прычын: фермерская гаспадарка перастала пастаўляць прадукцыю на расійскі рынак. Значна знізіла аб’ёмы паставак і прыватная дрэваапрацоўка – менш за 60%. 
Сельгаспрадукцыі за 9 месяцаў выраблена больш чым на 82 мільёны рублёў, 112,2% у супаставімых цэнах. У тым ліку ў жывёлагадоўлі – 105,1%, раслінаводстве – 121,1%. Валавае заданне выканалі РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» – 125%,  КСУП «Гудагай» – 116%, КСУП «Гервяты» – 113,7%.
У будаўніцтве за студзень-жнівень аб’ём будаўніча-мантажных работ склаў 471 мільён рублёў, або 85% аналагічнага перыяду мінулага года. За студзень-верасень 2020-га аб’ём будаўніча-мантажных работ на БелАЭС – 422,9 мільёна рублёў.  

 Працягваецца ўзвядзенне жылля і сацыяльных аб’ектаў. Завяршаецца будаўніцтва сацыяльна-культурнага комплексу, ідуць работы на узвядзенні аўтавакзала, хутка пачнуцца работы на лядовай пляцоўцы.  
Да слова, аб’ём таваразвароту ў Астравецкім раёне большы, чым у Шчучынскім і Ашмянскім раёнах. Аднак і на яго паўплывала пандэмія і закрыццё Дзяржаўных граніц, што зменшыла прыбыткі магазінаў бяспошліннага гандлю і АЗС. Без іх уліку тэмп росту рознічнага таваразвароту склаўся на узроўні 108%.  
Па раёне сярэдні ўзровень зарплаты  за 8 месяцаў – 1 262 рублі. Прадпрыемствы, якія б плацілі работнікам менш за 500 рублёў, адсутнічаюць, як і тыя, што зніжаюць узровень зарплат. Рост зарплат назіраецца на камунальных прадпрыемствах, у бюджэтных арганізацыях. Па аб’ектыўных прычынах рост зарплаты ў ЦРКБ склаў 145%.  Каэфіцыент зарплаты па раёне без уліку атамнай электрастанцыі – звыш 1.  

  У агульным жа за пяцігодку заданне па сацыяльна-эканамічным развіцці Астравеччыны выканана.   
 СЛУШНАЯ ПРАПАНОВА  – Адным з варыянтаў, які дапаможа развіццю раёна ў многіх сферах, мне бачыцца адкрыццё аграсядзіб і адраджэнне вёсак – колькі дамоў пустуе! Давайце падумаем, як заахвоціць не толькі мясцовых жыхароў, але і тых, хто хацеў бы жыць на Астравеччыне. (Ірына Тальчук, старшыня раённага Савета дэпутатаў) 
  Куды пайшоў бюджэт  – Галоўнай задачай пры выкананні бюджэту было фінансаванне сацыяльных праграм, – адзначыла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Яніна Кірэева.  
Даходы кансалідаванага бюджэту раёна за 9 месяцаў бягучага года склалі 51,7 мільёна рублёў, або 72,9% ад гадавога аб’ёму. З іх асабістых даходаў атрымана 51,2 мільёна. 
У фарміраванні бюджэту прымалі ўдзел звыш 12,1 тысячы плацельшчыкаў раёна. Сярод іх 362 арганізацыі, 429 індывідуальных прадпрымальнікаў, 11,4 тысячы фізічных асоб.  Больш за 80% асабістага даходу Астравеччыны забяспечваюць 9 бюджэтных прадпрыемстваў.  Найбольшы ўклад у раённы бюджэт уносіць «Атамбудэкспарт», «Атамтэхэнерга», «Гроднапрамбуд», Астравецкі лясгас.  

  Плацяжы ад арганізацый, занятых на будоўлі атамнай электрастанцыі, склалі  99 мільёнаў рублёў, 27,8 мільёна з якіх паступіла ў раённы бюджэт.   
Тэмп росту паступленняў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склаў 113,7% .  
З падаходных падаткаў, падатку на прыбытак, падатку на дабаўленую вартасць, падаткаў на маёмасць складаецца асноўная бюджэтная база раёна. Акрамя таго, сродкі паступалі ад продажу зямельных участкаў праз аўкцыёны – так было атрымана 52,3 тысячы рублёў, а з даходаў ад рэалізацыі жылфонду – 127 тысяч. 
Даходы раёна да таго ж цесна звязаны з даходамі арганізацый і прадпрыемстваў, страты якіх адбіліся на бюджэце, які не атрымаў звыш 50 тысяч рублёў. 
На жаль, астраўчане не спяшаюцца плаціць падаткі. Адсюль і запазычанасць – 1,6 мільёна рублёў.  
Расходы кансалідаванага бюджэту за 9 месяцаў склалі 48,9 тысячы рублёў, або 66,9% ад гадавога бюджэту.    
Прыярытэты бюджэтнай палітыкі засталіся сацыяльна-арыентаванымі: адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура – накіравана больш за 70% расходаў. Гэта аплата працы работнікаў, камунальных паслуг, субсідзіраванне жыллёва-камунальных і паліўных паслуг, сацыяльныя выплаты насельніцтву. 

  13 дзяржаўных праграм рэалізавана за справаздачны перыяд з дапамогай бюджэтных сродкаў. Для гэтага выдзелена 38,9 мільёна рублёў.   
Расходы сельскай гаспадаркі прафінансаваны на суму 1,7 мільёна рублёў. 
На жыллёва-камунальную гаспадарку зрасходавана 2,3 мільёна рублёў. 
З пачатку 2020-га ажыццяўлялася фінансаванне іншых накірункаў сацыяльнай сферы.  
Бюджэт раёна на 1 кастрычніка зацверджаны ў памеры 2,1 мільёна рублёў свабодных рэшткаў. Правільнае выкананне бюджэту дазволіла ўдакладніць яго на 9,5 мільёна рублёў.  
З бюджэтаў сельскіх Саветаў сродкі накіроўваліся на знос пустуючых дамоў, утрыманне населеных пунктаў, добраўпарадкаванне і вулічнае асвятленне.  
 НАГАДВАЕМ Заканчваецца тэрмін аплаты зямельнага падатку і падатку на нерухомасць.  
Пакуль у бюджэт паступіла толькі 43% гэтых відаў падаткаў. 
    Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby. 
Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 
 
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
 
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
 
 
 Текст: Ольга Хотянович