Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
20.05.2026

90 гадоў ідзе па жыцці з усмешкай і песняй Наталля Зубенка

  Думаю, чытачы пагодзяцца са мной: не так важна, колькі гадоў чалавек пражыў, галоўнае – як. Яшчэ важней – як ён сустракае старасць. Вядома ж, хваробы, слабасць, немачы не абмінуць нікога, каму пашчасціць дажыць да пажылога ўзросту. А што акрамя іх? Што дае сілы радавацца жыццю?   Пра гэта міжволі задумваюся, калі сустракаю Наталлю Пятроўну Зубенку. Жанчына нядаўна адзначыла 90-годдзе, а яе па-ранейшаму, як кажуць у Астраўцы, усюды поўна. Яна спявае ў хоры ветэ­ранаў – дарэчы, са сваімі дочкамі. Піша вершы і байкі – для сябе, бо прыдзірлівае вока, вядома ж, заўважыць у іх літаратурныя хібы. Шые, вяжа, вышывае… На кожнае свята – у царкве.    Гэта пры тым, што выпала ёй шмат выпрабаван­няў, якія яна мужна пераносіла, не наракаючы на лёс…   Дзяцінства Всего два года было мне, когда отца арестовали.  Несправедливо!    «Он враг народа!» –    так нам тогда сказали.    За что?    За то, что при царе    поручиком служил,   А после революции    детей учить решил.   (З верша «Успаміны пра жыццё на Украіне».) Сям’я ў той час жыла ў Жы­томіры. Пётр Іванавіч Сака­лоў­с­кі выкладаў рускую мову і ба­таніку, Ніна Дзмітрыеўна – рус­кую мову і геаграфію. У сям’і трое дзяцей: старэйшая сястра ўжо замужам, брат-падлетак – інвалід. І Наташка – «паскробачак»: яна нарадзілася, калі маме было ўжо больш за 40 гадоў. У 1938-м бацьку забралі. Пасля яго пасмяротнай рэабілітацыі дачка даведалася, што адразу ж і расстралялі. Напэўна, такі ж лёс чакаў і сям’ю: жонку павінны былі ад­пра­­віць у лагер, дзяцей – у дзіцячы дом. Але нават у той час усе­агуль­­­нага панічнага страху зна­ходзіліся людзі добрыя, муж­ныя і самаахвяр­ныя. Сябар бацькі, які слу­жыў у НКУС, даве­даў­шыся, што назаўтра павінны забраць Ніну Дзміт­рыеўну і дзяцей, уночы прыехаў на машыне і загадаў ім збірацца. Жанчына звязала ў вузел самае неабходнае. Ранкам яны былі ўжо пад Кіевам, у бабулі бацькавага сябра. Там пуставала палавіна дома – халодная, але ўсё ж дах над галавой. «Тут вас шукаць не будуць», – запэўніў сябар. І сапраўды, не шукалі.  Маці зноў працавала ў школе. Але моцна мерзла. Мусіць, з-за таго, што застудзілася, ці з-за нерваў сталі ў яе балець і адымацца рукі і ногі.  Юная гаспадынька Калі пачалася вайна, яны вяр­нуліся ў Жытомір. Дом, які пакінулі ў 1938-м, стаяў пусты: голыя сцены, ложак. Набілі сенам стары матрац – і сталі жыць. Немцы дазволілі адкрыць у старой канюшні школу – і Ніна Дзмітрыеўна, хоць ужо ледзь хадзіла на мыліцах, зноў стала вучыць дзяцей. І малую Наташку адправіла ў школу: «Нечаму навучышся, – сказала. – Невядома, ці будзе далей такая магчымасць». Мама тогда    уже с палкой ходила,   Но учить детей    у неё была ещё сила.    В углу газеты кучей лежали –   По ним мы буквы, цифры   и чтение изучали,    На них же писали    и задачки решали.   (З верша «Успаміны пра жыццё на Украіне».)   А потым прыгналі эсэсаўцаў. Школу зачынілі, канюшню спалілі. Сакалоўскіх выгналі з хаты. Пажылая жанчына пусціла іх пажыць. У пакоі было вельмі холадна. Мама злягла. Догляд за ёй стаў абавязкам шасцігадовай Наташкі. У дождж са столі капала – малая ставіла на маму каструлі, каб яе не намачыла. З трохлітровым бідончыкам хадзіла за вадой. Калодзеж быў глыбачэзны: глядзіш уніз – вады не бачна! І дастаць да ручкі, каб апусціць вядро, малая не магла – росту не ставала.  Я у хозяйки    кур и коз кормила,    дом убирала,   С деревьев фрукты срывала    и на базаре продавала.    За это хозяйка суп варила    и нас им кормила.    Денег за комнату не брала    и под огород кусочек дала.   Я на нём кукурузу, огурцы    и картошку сажала.    Очень уставала, уроки    не всегда сделать успевала.    (З верша «Успаміны пра жыццё на Украіне».)   Пасля вайны старэйшая сястра забрала іх у Львоў. Але клопат пра маму і там быў на плячах малодшай. Ёй вельмі хацелася стаць аграномам, паступіла ў інсты­тут. Але неўзабаве кінула: не было на каго пакінуць маму. Адзінае, на што хапіла сіл: закончыла тэхнікум лёгкай прамысловасці.  Свая сям’я Мама памерла, калі дзяўчыне было 23 гады. Пасля таго Наташа выйшла замуж.  З мужам яны ведалі адно аднаго з дзяцінства. Ён таксама з гаротнай сям’і: бацька кінуў маці з чатырма дзецьмі, бедная жанчына адна іх падымала. Яна была веруючай і малую Наташку калі-нікалі брала з сабой у царкву – так і прывяла яе будучая свякроўка да Бога. Зноў сустрэлася Наталля з будучым мужам ужо ў Львове.  Я работала дома и шила,   а мужа в институте учила.   Все деньги в семью    только я приносила.   В 59-м в семье радость    случилась:    Первая моя дочка    Леночка родилась! Пасля Леначкі нарадзілася яшчэ дачка – Наташка.  Але сямейнае жыццё не зала­дзілася: пасля 25-ці гадоў сумеснага жыцця яны з мужам разышліся. Была другая спроба знайсці сямейнае шчасце, якая прайшла амаль па тым жа сцэнарыі і з тым жа фіналам: праз 25 гадоў развяліся. Усё жыццё Наталля Пятроўна працавала: шыла, вучыла гэтай справе іншых – вяла курсы ў мясцовым Доме культуры. Ужо пенсіянеркай Наталля Зубенка, дачка паляка і рускай, украінка па пашпарце, пераехала ў Беларусь. Трэба было мець смеласць і мужнасць, каб рашыцца на такі крок.  Але дачцэ Лене, якая з дзецьмі прыехала да мужа ў Смаргонь («Печка дыміцца, у кватэры холад, рэчы ўкралі – жах!» – успамінае Наталля Пятроўна), патрэбна была дапамога. І маці, убачыўшы аб’яву аб абмене кватэры ў сваім родным горадзе на Астравец («Гэта ж побач са Смаргонню!» – стала асноўным аргументам), не вагаючыся, не пабачыўшы, што на што мяняе, паімчала за сотні кіламетраў у чужы край. З таго часу Беларусь і Астравец сталі для Наталлі другой радзімай.  На Украине я родилась    и 60 лет там прожила.   А Беларусь    я очень полюбила,    Когда приехала сюда,   Добром, заботой и теплом    здесь встретили меня.    С тех пор второю родиной    её считаю я.  (З верша «Успаміны пра жыццё на Украіне».) Не здавацца! Наталля Пятроўна і ў Астраў­цы вельмі хутка стала сваёй сярод сваіх.  Яна нязменны ўдзельнік раён­нага хору ветэранаў: пачы­на­ла, калі хорам кіраваў яго ства­ральнік Генрых Адольфавіч Стаціна. Спявала і пад кіраў­ніцт­вам яго сястры Дануты Адоль­фаўны Папені. І цяпер яна самы сталы і адзін з самых актыўных харыстаў. Адметна, што ў рэпертуары хору – песня на яе верш, музыку да якой напісала дачка Алена Такарчук.  Толькі нядаўна Наталля Пят­роў­­на перастала наведваць Тэ­­рытарыяльны цэнтр са­цыя­ль­­­­нага абслугоўвання на­сель­ніцт­­­­ва, дзе таксама была ня­змен­­ным удзель­нікам усіх ме­ра­­­прыемстваў. Ад­мовіцца ад «па­ся­дзелак» у цэнтры давяло­ся та­­му, што зна­хо­дзіц­ца ён далё­ка ад цэнтра: цяжкавата з кавенькай дайсці. У яе пяцёра ўнукаў і сямёра праўнукаў. І мноства сяброў! Вядома, хваробы даймаюць –  як жа без іх? Наталлі Пят­роўне – нагадаю – 90 гадоў!  З немаччу, як і з дрэнным настроем, які, вядома ж, таксама здараецца, яна змагаецца гумарам і аптымізмам. Тое ж іншым раіць!   Есть лекарство от хандры. Запомни сам и повтори.   Ты проснулся – это раз!   Огонь жизни не погас.   За окном зимой трава.    Значит, видишь: это два.   Беды вспомнил ты свои?   Нет склероза – это три.   Денег нет и нет квартиры? Вор не влезет: вот четыре.   Нечего в квартире взять? Спокойно можешь    ночью спать.   Это пять!    Еды мало, хочешь есть?    Похудеешь – это шесть!   Оскорбляют?    Считай, семь:    оглох, значит, не совсем.   Сердце колет и болит?    Но ведь стучит!   Это восемь. Грусть отбросим.   Дети довели тебя?    Радуйся, что не одна.   И пусть бесят – это десять!   (З верша «Лекарство от хандры».)   І калі вам аднойчы, няважна, у якім узросце, раптам пачне здавацца, што ўсё дрэнна і ў жыцці не засталося ніводнай светлай плямы – успомніце гэтую лічылку Наталлі Пятроўны Зубенкі. І жывіце далей. Як і яна – з усмешкай, песняй, добрымі справамі. Текст: Нина Рыбик Фото: из архива АП и героини