Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
10.01.2022

Алена Ярашэвіч пра Год гістарычнай памяці

На змену Году народнага адзінства прыйшоў Год гістарычнай памяці – адпаведны Указ у навагоднюю ноч падпісаў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. 2021-шы запомніцца шэрагам мерапрыемстваў, акцый і аўтапрабегаў, скіраваных на аб’яднанне нашага народа. Ён жа прынёс краіне новае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства, якое мы ўпершыню разам адсвяткавалі 17 верасня.  І, упэўнена, 2022-гі стане працягам захавання і ўмацавання адзінства беларусаў, шанавання гістарычных памяці і мінулага нашых народа і краіны. Гістарычная памяць… Бадай што гэта адна з найгалоўнейшых каштоўнасцей нацыі, тая аснова, што аб’ядноўвае сям’ю, род і ўвогуле ўвесь народ і краіну. … Успамінаецца дзяцінства. Мне пашчасціла: я застала ў жывых прадзядулю. «Дзядунька» – так ласкава называлі мы яго між сабой. І ён заўсёды быў вельмі шчырым і адкрытым. Менавіта ён зацікавіў гісторыяй увогуле і гісторыяй майго роду ў прыватнасці. У яго доме ў старой драўлянай шафе на верхняй паліцы ляжаў прыгожа аформлены фотаальбом, абцягнуты аксамітам. Колькі там было здымкаў! Прадзед расказваў нам, малым, хто на іх зняты, дзе хто жыў і чым займаўся... Гэта было вельмі цікава. … А потым я пайшла ў школу – яна размяшчалася на ўскрайку пасёлка. У гады вайны ў ёй быў лагер ваеннапалонных, а побач з будынкам, на месцы брацкай магілы, дзе знайшлі апошні супачын ваеннапалонныя, настаўнікі і мясцовыя жыхары ўзвялі помнік.  Каля гэтага месца заўсёды праходзілі ўрачыстыя лінейкі і мітынгі. І пазней, калі школа пераехала ў новы будынак, на ўрачыстасці і святы, як і раней, мы ішлі да брацкай магілы. А выпускнікі школы ў свой выпускны лічылі абавязкам прайсці праз усю вёску да помніка, каб аддаць даніну памяці тым, хто загінуў, змагаючыся за мір на зямлі.  Адтуль, з дзяцінства, дзякуючы родным і настаўнікам, мы разумелі, што гісторыю трэба вывучаць і ведаць! Шмат пазней, стварыўшы ўласную сям’ю і нарадзіўшы дзіця, я занялася сваім радаводам. Разам з мужам і сынам, які ўжо вучыўся ў школе, мы сабралі звесткі пра родзічаў, іх фотаздымкі. І сёння ганарымся гэтым. Цудоўна, што традыцыю наведваць брацкую магілу ў пасёлку Гудагай перанялі і сённяшнія выпускнікі – яна з году ў год перадаецца ад класа да класа – і дзеці ведаюць трагічную гісторыю гэтага месца.  І такіх прыкладаў, калі гістарычная памяць аб’ядноўвала людзей, прыводзіць можна вельмі шмат. Здавён нашы продкі выхоўвалі дзяцей у любові і вернасці да роднага краю, яго гісторыі і традыцый. І калі мы прадоўжым іх справу, то ў нас і нашай краіны будзе будучыня – светлая, радасная і шчаслівая!  Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.   Текст: Елена Ярошевич Фото: Елена Ярошевич