Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
30.01.2026

Астравецкія старшакласнікі Дзмітрый Сарокін з гімназіі №1 і і Дар’я Кашына з СШ №2 сталі стыпендыятамі Беларускага фонду міра

  Абласное аддзяленне Беларускага фонду міра кожнае паўгоддзе адзначае самых разумных, актыўных, спартыўных і таленавітых школьнікаў Прынёмання. Адзінаццацікласнікі Дзмітрый Сарокін з гімназіі №1 і Дар’я Кашына з СШ №2 трапілі ў лік адоранай моладзі, якая пабывала на цырымоніі ўшанавання стыпендыятам ў абласным маладзёжным цэнтры “Гродна”. Па словах старшыні раённага аддзялення гэтага грамадскага аб’яднання Альдоны Сухадольскай, за 23 гады свайго існавання прэмію атрымала звыш 2,5 тысячы навучэнцаў. – Адметна, што вучні нашых гарадскіх школ пастаянна ў ліку стыпендыятаў Фонду міра. Яны займаюцца на “выдатна”, удзельнічаюць у алімпіядах і канферэнцыях і маюць актыўную жыццёвую пазіцыю,  –  падкрэсліла Альдона Станіславаўна . Гімназіста Дзмітрыя Сарокіна  прывабліваюць дакладныя навукі. Юнак пераможца і прызёр раённага этапу рэспубліканскай алімпіяды. Сёлета на абласным этапе старшакласнік прадэманстраваў цудоўныя веды па астраноміі і прывёз у Астравец Дыплом ІІ ступені. Дзмітрый пераможца рэспубліканскага міжпрадметнага конкурсу “ЗнаТоКи”, дыпламант рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі БДТУ, у складзе каманды гімназіі пераможца абласнога турніра юных фізікаў. Акрамя гэтага, знаходзіць час для заняткаў па праграміраванні і каратэ. Дар’я Кашына з СШ №2  з’яўляецца намеснікам старшыні дзіцячага і падлеткавага савета пры Астравецкім Савеце дэпутатаў і членам рэспубліканскага; актыўнай удзельніцай студатрадаўскага і валанцёрскага рухаў і шматлікіх патрыятычных і маладзёжных конкурсаў. Школьніца аддае перавагу хіміі і біялогіі. Па другім прадмеце неаднаразова перамагала на раённым этапе алімпіяды, а зараз займаецца ў рэспубліканскай школе алімпіяднага руху па біялогіі. Узнагароджана Дыпломам ІІІ ступені на абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Край Гарадзенскі”, яе артыкул пра прымяненне тэорыі графаў трапіў у зборнік навуковых работ навучэнцаў. Фота з архіва А. СУХАДОЛЬСКАЙ. Текст:  Алёна Ганулич