Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
16.11.2020

Больш за 40 работнікаў КСУП «Гудагай» атрымалі ўзнагароды з нагоды прафесійнага свята

Святкаванне Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу ў КСУП «Гудагай» прайшло ў Доме культуры аграгарадка Малі. Лепшых работнікаў гэтай гаспадаркі прывітаў старшыня Астравецкага раённага выканаўчага камітэта Ігар Шалудзін. Ён назваў імёны пераможцаў раённага сельскагаспадарчага спаборніцтва ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі, якое штогод ладзіць упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання. – Па добрай традыцыі пасля завяршэння ўборачнай кампаніі мы сустракаемся з лепшымі прадстаўнікамі аграпрамысловага комплексу, каб выказаць ім падзяку за нялёгкую работу. З-за эпідэмічнай сітуацыі форма правядзення свята аграрыяў сёлета змянілася: урачыстасць прайшла асобна ў кожным сельскагаспадарчым прадпрыемстве, падчас якой перадавікі атрымалі узнагароды,  – адзначыў Ігар Яраслававіч.  – Мы завяршаем год з добрымі паказчыкамі. Варта адзначыць, што аграпрамысловы комплекс стаў драйверам раёна. Валавы намалот склаў 61,5 тысяч тон, ці 142% да ўзроўню мінулага года, пры ўраджайнасці 35,6 цэнтнера з гектара. Найбольш урадзіла ніва ў КСУП «Гудагай» – на круг хлебаробы сабралі амаль 49 цэнтнераў. Валавы збор рапсу склаў амаль 8 тысяч тон. Накапана больш за 61 тысячу тон цукровых буракоў і 3,2 тысячы тон бульбы. Сабрана больш за 1 тысячу тон яблыкаў. Да зімне-стойлавага перыяду ў гаспадарках раёна нарыхтавана 29 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву – гэты паказчык таксама пераўзышоў мінулагодні. Прыемна, што ў КСУП «Гудагай» ён складае амаль 34 цэнтнеры кармавых адзінак. Аб’ём вытворчасці ў жывёлагадоўлі вырас на 104,3%. За 10 месяцаў бягучага года атрымана 5,5 тысячы тон мяса і 53 тысячы тон малака. Сярэднераённы надой ад каровы склаў 5 171 кілаграм. Лідарам малочнай вытворчасці па-ранейшаму застаўся КСУП «Гудагай» з паказчыкам 7 489 кілаграмаў малака ад каровы – гэта «плюс» 417 кілаграмаў да 2019-га. Прыемна адзначыць, што на малочна-таварным комплексе «Германішкі» да канца года чакаецца надой ад каровы больш за 11 тысяч кілаграмаў. Не ведаючы выхадных, вы працуеце, каб у кожнай сям’і на стале быў хлеб, мяса, малако, гародніна. Ваша праца – залог сацыяльнай стабільнасці і дабрабыту кожнага з нас. Асаблівую падзяку адрасую ветэранам сельскагаспадарчай галіны. Жадаю моцнага здароўя, аптымізму і дабрабыту, міру і дабра! Са святам, дарагія землякі! Пераможцам раённага спаборніцтва ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі сёлета, як і ў мінулыя гады, стаў  КСУП «Гудагай» . Яго дырэктар  Эдуард Садоўскі  адтрымаў з рук старшыні райвыканкама пераходзячыя кубкі. У абласным спаборніцтве сярод маладзёжных экіпажаў на жніве перамог тандэм камбайнераў у складзе  Сяргея Трусевіча  і  Сяргея Семянцова . Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання атрымала начальнік МТК «Германішкі»  Галіна Карвэцкая , Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь узнагароджаны галоўны заатэхнік КСУП «Гудагай»  Віктар Алёкса , Ганаровыя граматы і Падзячныя пісьмы Астравецкага райвыканкама атрымалі дырэктар КСУПа  Эдуард Садоўскі  і яго намеснік  Андрэй Вінча . Лепшы маладзёжны экіпаж камбайнераў Гродзеншчыны са старшынёй райвыканкама Ігарам Шалудзіным Граматамі і Падзячнымі пісьмамі раённага Савета дэпутатаў былі ўзнагароджаны намеснік галоўнага бухгалтара Астравецкай сельгастэхнікі  Марыя Масейка , галоўны ветурач  Галіна Бабіч , аператар машыннага даення  Алена Янкоўская  і інжынер  Эдвард Безляповіч . Галоўны ветурач КСУП «Гудагай» Галіна Бабіч Перамогу сярод камбайнераў святкаваў гудагайскі экіпаж у складзе  Яўгена Грабоўскага  і  Аляксандра Ермаковіча . Іх калегі  Віталь Мілэйша  і  Пётр Расамацкі  занялі 2 прыступку жніўнага п’едэстала. Сярод вадзіцеляў трэцім у раёне найбольш збожжа перавёз  Аляксандр Карвэцкі . Лепшым корманарыхтоўшчыкам раёна стаў  Сяргей Урлік , чый партрэт сёлета занесены на раённую Дошку гонару, а 2-е месца заняў  Міхаіл Лашчонак . Сярод вадзіцеляў на адвозе зялёнай масы другі ў раёне вынік паказаў  Генадзь Змітровіч . Лідар раённай корманарыхтоўкі Сяргей Урлік Генадзь Змітровіч паказаў 2 вынік сярод вадзіцеляў на адвозе зялёнай масы Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула віншуе вадзіцеля Астравецкай сельгастэхнікі Часлава Лісоўскага  Пад 10 тысяч тон малака ад каровы ўжо надаіла звяно аператараў машыннага даення МТК «Германішкі» ў складзе  Ірыны Свілы ,  Таццяны Жукоўскай ,  Таццяны Войдак ,  Валянціны Герасім . Іх калегі з МТК «Малі»  Людміла Арлоўская ,  Марына Юркойць ,  Таццяна Кулевіч  і  Наталля Маргентал  занялі 2-е месца сярод аператараў машыннага даення малочна-таварных комплексаў. Узнагароду за лепшы ў раёне вынік сярод аператараў машыннага даення на комплексах за сябе і калег прымае Таццяна Войдак з МТК «Германішкі» «Серабро» – у даярак МТК «Малі» Няма роўных у раёне даяркам  Яніне Мядэйшы  з МТФ «Ліпнішкі»,  Наталлі Шлыковіч  і  Наталлі Пукшце  з МТФ «Палушы». Лепшыя даяркі раёна – Яніна Мядэйша і Наталля Шлыковіч Сярод жывёлаводаў гаспадаркі найлепшы вынік паказалі  Павел Карнецкі  з МТФ «Рукшаны»,  Наталля Андрушкевіч  і  Віталь Заранковіч  з фермы «Слабодка». Лепшы жывёлавод КСУП «Гудагай» Павел Карнэцкі з МТФ «Рукшаны» Таксама былі ўзнагароджаны лепшыя працаўнікі ў прафесіі – вадзіцелі, аграномы, электрагазазваршчыкі, ветурачы, аператары па штучным асемяненні, інжынеры і іншыя. З узагародай – аграном па насенняводстве Марыя Ждановіч Чарняўская Святлана, ветурач-гінеколаг райветстанцыі Абмакам і райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз жанчын» таксама аддзячылі за добрую працу лепшым работнікам КСУП «Гудагай». Цудоўным дапаўненнем на свяце аграрыяў у Малях стала выступленне народнага ансамбля «Кемяліна». P.S. Больш падрабязна пра пераможцаў абласнога і раённага сельскагаспадарчых спаборніцтваў, а таксама пра перадавікоў КСУП «Гудагай» і іншых гаспадарак мы раскажам ў бліжэйшых нумарах газеты. Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке  https://t.me/ostrovetsby . Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.   Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.   Текст:  Алёна Ганулич Фото:  Алёна Ганулич