Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
14.10.2025

Чаму пасля пяцігадовай адпрацоўкі ветурач Андрэй Следзевіч застаўся ў КСУП “Гервяты”

  Некалькі гадоў назад пісала пра маладога спецыяліста, ветурача МТК «Дайлідкі» КСУП «Гервяты» Андрэя Следзевіча. Пасля нашай гутаркі ён пакінуў уражанне ўдумлівага і разважлівага спецыяліста, пра якіх прынята гаварыць «на сваім месцы». Тады падумала, што будучыня сельскай гаспадаркі менавіта за такімі маладымі прафесійнымі і адданымі абранай справе кадрамі. Пасля адпрацоўкі вызначанага тэрміна ў 5 гадоў Андрэй застаўся ў гаспадарцы і больш таго – канчаткова ўпэўніўся, што ветэрынарыя – яго справа.   – На адным з жывёлагадоўчых семінараў, які некалькі месяцаў назад праходзіў на новым «гервяцкім» МТК «Сакалойці», свой аповед вы пачалі з па­дзякі раённаму кіраўніцтву і дырэктару гаспадаркі за пра­дастаўленне арэнднай кватэры. І акцэнтавалі ўвагу, што гэта адыграла ключавую ролю ў вашым рашэнні застацца.    – У 27 гадоў хочацца мець уласны кут – асобны ад бацькоў. Беларуская атамная станцыя перадала дом на баланс райвыканкама, там і вырашалі каму выдаваць кватэры. У лік шчасліўчыкаў трапіў і я. Вельмі ўдзячны за гэта кіраўніку раёна Сяргею Тадэвушавічу Мядзвецкасу і дырэктару КСУП «Гервяты» Ігару Уладзіміравічу Жданаву.    А нядаўна атрымаў службовы аўтамабіль, таму дабірацца з Астраўца ў Дайлідкі і назад не праблема.  – Вы па-ранейшаму працуеце на МТК «Дайлідкі»?   – Так, я ветурач-гінеколаг і па сумяшчальніцтву аператар па штучным асемяненні жывёлы.   На МТК утрымліваецца 850 дойных кароў, а ўсё пагалоўе перавышае 2 700. Жывёлу на комплексе абслугоўваюць два ветэ­рынары. Мая напарніца, фельчар Крысціна Клусевіч, нядаўна выйшла з адпачынку па доглядзе дзіцяці і стала курыраваць цялят і лячэнне мастытаў. Я адказваю за гінекалогію, аднаў­ленне і асемянне.    Акрамя асноўнага клопату – непасрэдна лячэння, займаем­ся правядзеннем шмат­лікіх пра­фі­лактычных мера­прыемст­ваў: вакцынацый, вітамі­нізацый і ін­шага. Таксама робім дыягнос­тыку абмену рэчываў, таму што кармы з розных траншэй адрозніваюцца па спажыўнасці. Для гэтага адбіраем кроў і пробы з рубца. Глядзім мікрафлору пад мікраскопам, актыўная ці не – гэта таксама адзін з самых важных паказчыкаў здароўя каровы.  – А што яшчэ змянілася за 5 гадоў?   – Ва ўсім раёне на малочна-таварных комплексах, у тым ліку на нашым, вялікую ўвагу надаюць засцярозе і арганізацыі дэзбар’ераў.    У сувязі з гэтым для пра­фі­лак­тыкі ў большых аб’ёмах сталі набываць дэзрастворы і шчыльна кантраляваць іх канцэнтрацыю. Пабочным асобам і транспарту ўваход і ўезд на комплекс строга забаронены.  – Ведаю, што вы адзін з першых спецыялістаў ветпрофілю гаспадаркі асвоілі сучасны сканер для ўльтрагукавой дыягностыкі. Раскажыце пра гэта крыху падрабязней.    – Падобнае абсталяванне ёсць у нас і ў КСУП «Гудагай». Ска­не­­рам карыстаемся па чарзе з вет­­урачом МТК «Сакалойці» Анд­рэем Іржы­гітавым. Гэта аб­ста­­­ля­ванне дазваляе даследаваць узнаўляльную функцыю ка­роў, што нельга зрабіць пры паль­­па­цыі. Сцельнасць цяпер можам устанавіць з 35-га дня пасля асе­мянення, раней – умоўна з 70-га.    У залежнасці ад вынікаў пра­веркі індывідуальна для жывё­ліны падбіраецца канкрэтная схема для стымуляцыі. – Чаму менавіта КСУП «Гервяты»? Дастаткова ці, наадварот, зашмат 5 гадоў для адпрацоўкі?   – Пасля вучобы па мэтавым накіраванні ў Гродзенскім дзяр­жаўным аграрным універ­сітэце прыйшоў сюды на работу 13 лі­пеня 2020 года. А з гаспадаркай знаёмы з 2018-га – тут праходзіў усе практыкі.    Два гады для адпрацоўкі пасля вну – дакладна мала. За гэты час, мне здаецца, не паспееш нават цалкам унікнуць у спецыфіку работы і прафесіі. Пяць гадоў – дастаткова і больш таго, патрэбна. Я адпрацаваў такі ж тэрмін, і за гэты час яшчэ больш упэўніўся, што ветэрынарная справа – гэта маё. Тэарэтычна: нават, калі б і сышоў з гэтага комплекса, то дакладна застаўся б у жывёла­гадоўлі і ў сельскай гаспадарцы.    Увогуле Астравец перспек­тыўны горад, а КСУП «Гервяты» – перадавая ў раёне гаспадарка. Ведаеце, пры размове адзін чалавек зазначыў, што ў нас найлепш зарабляюць у двух арга­нізацыях – на БелАЭС і ў КСУП «Гудагай». (Усміхаецца.) Сюды б яшчэ дадаў і нашы «Гервяты». Ведаеце, аж гонар узяў за нашу сельскую гаспадарку! Пра прафесію – Многія лічаць, што ветурач працуе з жывёламі, але гэта не зусім так. Мы ўзаемадзейнічаем і з людзьмі, таму што ўся тэхналогія на малочна-таварным комплексе трымаецца выключна на чалавечым фактары. На МТК з улікам начальніка – 5 спецыялістаў, а падначаленых (жывёлаводаў, даярак, паляводаў) – шмат. І ў кожнага свае абавязкі, а за іх работу адказнасць нясём мы.  Пра спецыфіку работы – На комплексе ніколі не засумуеш. Ідэнтычных сітуацый не бывае: новая карова – новы падыход да лячэння.  Пра наказ маладым спецыялістам – З кожным годам у жывёлагадоўлі паляпшаюцца ўмовы працы. Скажу з уласнага вопыту, што ў сельскай гаспадарцы можна працаваць і добра зарабляць.  Астравецкая прауда