10.11.2025
Чарговая сустрэча праекта «Свет роўных магчымасцей» прайшла ў раённай бібліятэцы
У раённай бібліятэцы ў межах праекта «Свет роўных магчымасцей» адбылася цёплая і шчырая сустрэча пад назвай «Навучы сваё сэрца дабрыні». Яе ўдзельнікамі сталі маладыя людзі з інваліднасцю з Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Бібліятэкары зрабілі гэты дзень сапраўдным святам, дзе кожны змог не толькі добра правесці час, але і навучыцца чамусьці новаму і карыснаму.
Спачатку ўдзельнікі прайшлі інструктаж па тэхніцы бяспекі. Яны паўтарылі асноўныя правілы паводзін на кухні і даведаліся пра тое, як карыстацца вогнетушыцелем у выпадку пажару.
Затым маладым людзям паказалі відэаролік «Салодкая выпечка хуткага прыгатавання» і прадставілі тэматычную кніжную выставу. А потым іх чакаў кулінарны майстар-клас. Магчымасць уласнаручна прыгатаваць дэсерт стала самай творчай і цікавай часткай сустрэчы. Пад кіраўніцтвам настаўнікаў-бібліятэкараў прысутныя стварылі свае кулінарныя шэдэўры, якія сталі салодкім сімвалам дня.
Сустрэча даказала, што бібліятэка – гэта не толькі святло кніг , але і прастора для цёплых сустрэч, набыцця новых навыкаў і сацыялізацыі, дзе кожны можа адчуць сябе часткай вялікай супольнасці.
Астравецкая прауда