Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
11.11.2025

Дырэктарам Цэнтра культуры і народнай творчасці прызначылі Таццяну Калтан

  Таццяна Калтан узначаліла Цэнтр культуры і народнай творчасці. На гэтай пасадзе яна змяніла   Ангеліну Навасельскую , якая стала кіраўніком сектара культуры Астравецкага райвыканкама.   Таццяна Уладзіславаўна нарадзілася ў Варнянах, вучылася ў мясцовай школе, атрымала вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка па спецыяльнасці «педагогіка і методыка пачатковага навучання». Працоўную дзейнасць пачынала ў 1995 годзе настаўнікам пачатковых класаў у роднай школе. У 2004-м стала намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Варонскай базавай школы. З 2005-га па 2016-ты Таццяна Калтан працавала намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце НПК «Варнянскі яслі-сад – сярэдняя школа». З 2016 года да нядаўняга часу кіравала сацыяльна-педагагічным цэнтрам Астравецкага раёна. – Глыбока перакана у важнасці сферы культуры для грамадства: работнікі гэтай галіны дораць людзям непаўторныя імгненні радасці, духоўна ўзбагачаюць і прыносяць у жыццё кожнага незабыўнае свята,  – адзначыла Таццяна Уладзіславаўна . – Нягледзячы на 30-гадовы стаж у педагогіцы, новы прафесійны накірунак мяне не палохае. Астравецкая прауда