Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
10.07.2020

Дзе працуюць лепшыя корманарыхтоўшчыкі раёна

Штогод падчас першага ўкосу траў райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу праводзіць спаборніцтва сярод занятых на корманарыхтоўцы механізатараў у некалькіх намінацыях. Заслужаныя ўзнагароды атрымалі лепшыя аграрыі раёна – адметна, што адразу чатыры працаўнікі КСУП «Гервяты»  апынуліся на п’едэстале па выніках касавіцы. Трэці год запар лепшым касцом раёна стаў  Рымантас Трапшыс  з КСУП «Гервяты», які працуе на модульнай ратацыйнай касілцы. Сёлета механізатар паклаў у пракосы травы на плошчы 1 492 гектары – а гэта каля 11% ад раённых плошчаў. Віншуючы механізатара з перамогай, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла адзначыў, што для паспяховага правядзення корманарыхтоўчай кампаніі на Астравеччыне хапіла б дзевяць касцоў – такіх, як Рымантас Трапшыс, адказных і працавітых. Яшчэ адзін гервяцкі механізатар  Юрый Рэвака  святкаваў перамогу ў намінацыі «Падбор травы і яе абмотка ў стрэйч-плёнку». На прэс-падборшчыку мужчына нарыхтаваў 1 878 тон травы. У падборы і здрабненні травы роўных у раёне не было гервятцу  Ігару Гудзінскаму . Сёлета на «Ягуары» камбайнер падабраў і здрабніў 9 301 тону травы. Анджэй Ясевіч  з КСУП «Гервяты» штогод нікому з механізатараў не пакідае шанс у працоўным спаборніцтве «Лепшы араты раёна». Не толькі на ворыве, але і на корманарыхтоўцы мужчына ў ліку лепшых. Ён паказаў найбольшы спрыт сярод трактарыстаў на адвозцы зялёнай масы з вынікам 3 335 тон травы. Сярод вадзіцеляў аўтамабіляў лепшы вынік у  Івана Печкура  з КСУП «Гудагай». Хоць у гаспадарцы мужчына працуе толькі другі год, але гэта ў яго добра атрымліваецца. МАЗам вадзіцель перавёз 1 421 тону «зялёнкі». Першымі ў раёне распачалі першы ўкос траў у КСУП «Гудагай» – за гэта быў адзначаны галоўны аграном гаспадаркі  Андрэй Ненартовіч . Усе пераможцы атрымалі дыпломы і падарункі з рук начальніка райсельгасхарчу Івана Карнілы і старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрыя Адулы. Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст:  Алёна Ганулич Фото:  Алёна Ганулич