Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12.05.2026

Як у сельскіх бібліятэках Астравеччыны адзначалі Дзень Перамогі

    Да 81-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне бібліятэкі Астравеччыны арганізавалі для чытачоў шэраг цікавых мерапрыемстваў, кніжных выстаў, кранальных экспазіцый, майстар-класаў, прысвечаных гераізму абаронцаў нашай Радзімы. У Падольскай бібліятэцы-клубе прайшоў дзень памяці. Бібліятэкар расказала пра пачатак Вялікай Айчыннай вайны, Дзень Перамогі, ветэранаў. Таксама ўспомнілі аднавяскоўцаў, якія абаранялі Радзіму, склалі кветкі да помніка і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых землякоў. У Мальскай бібліятэцы-клубе прайшоў патрыятычны бібліямарафон для вучняў астравецкай СШ №1. Для выхаванцаў Гервяцкага дзіцячага сада бібліятэкар правяла гадзiну памяцi: расказала пра юных герояў Вялікай Айчыннай вайны і жудасныя здзекі над дзецьмі ў канцлагерах. Удзельнікі чыталі вершы ваенных гадоў, глядзелі прэзентацыі. Была падрыхтавана кніжная выстава “Свет вялiкай Перамогi”. Гадзіну баявой славы правялі ў Варнянскай бібліятэцы-клубе. Вучні здзейснілі віртуальную экскурсію па помніках і даведаліся аб гісторыі кожнага. У памяць аб тых, хто цаной уласнага жыцця набліжаў дзень Перамогі ў Рытанскай бібліятэцы прайшоў экскурс у гісторыю “Апаленыя і душы, і сэрцы”. Бібліятэкар расказала пра Вялікую Айчынную. Чыталі шчымлівыя вершы пра вайну, мір і Перамогу. У Варонскай бібліятэцы таксама прайшоў гістарычны экскурс, якога гучалі словы ўдзячнасці тым, хто прынёс нам Вялікую Перамогу, гучалі іх імёны. У Міхалішкаўскай бібліятэцы на гадзіне творчасці ўспаміналі кнігі і фільмы пра Вялікую Айчынную вайну; дзеці малявалі пераможны май. Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, бібліятэкар.