07.02.2022
Якія дарогі адрамантуюць на Астравеччыне
Штогод дарожныя службы займаюцца рамонтам раённых аўтамабільных дарог.
Дзе яны палепшацца ў 2022 годзе, даведаўся карэспандэнт газеты.
Так, запланаваны капітальны рамонт 1,9 кіламетра дарогі Н-6214 Варона-Быстрыца-Петраполь-Жарнэлі.
Бягучы рамонт будзе праведзены на дарогах з асфальтавым пакрыццём Н-62026 Падольцы-Кямелішкі-граніца Літоўскай Рэспублікі ад аўтадарогі Р-45, Н-6209 Астравец-Дравянікі-чыгунка ст.Гудагай, Н-7567 Маркуны-Відзюны ад аўтадарогі Р-45, пад’езд да вёскі Ласі ад дарогі Н-62026 Падольцы-Кямелішкі-граніца Літоўскай Рэспублікі ад Р-45. Палепшыцца гравійнае пакрыццё на ўчастку дарогі Н-6887 Новыя Якентаны-Вялікія Якентаны-Ажуройсці-Дайлідкі.
Аўтобусныя павільёны будуць устаноўлены на дарогах Ізабеліна-Гервяты-Міхалішкі і Слабада-Чэхі-Сакалойці (з левага боку).
Астравецкая праўда