Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
07.02.2022

Якія дарогі адрамантуюць на Астравеччыне

 Штогод дарожныя службы займаюцца рамонтам раённых аўтамабільных дарог. Дзе яны палепшацца ў 2022 годзе, даведаўся карэспандэнт газеты. Так, запланаваны капітальны рамонт 1,9 кіламетра дарогі Н-6214 Варона-Быстрыца-Петраполь-Жарнэлі. Бягучы рамонт будзе праведзены на дарогах з асфальтавым пакрыццём Н-62026 Падольцы-Кямелішкі-граніца Літоўскай Рэспублікі ад аўтадарогі Р-45, Н-6209 Астравец-Дравянікі-чыгунка ст.Гудагай, Н-7567 Маркуны-Відзюны ад аўтадарогі Р-45, пад’езд да вёскі Ласі ад дарогі Н-62026 Падольцы-Кямелішкі-граніца Літоўскай Рэспублікі ад Р-45. Палепшыцца гравійнае пакрыццё на ўчастку дарогі Н-6887 Новыя Якентаны-Вялікія Якентаны-Ажуройсці-Дайлідкі. Аўтобусныя павільёны  будуць устаноўлены на дарогах Ізабеліна-Гервяты-Міхалішкі і Слабада-Чэхі-Сакалойці (з левага боку). Астравецкая праўда